С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | С 11 по 29 марта 2024 года проводится областная акция «Охрана труда – главная составляющая культуры производства» | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

Прагучаў школьны развітальны званок…

Вы здесь

У мінулую суботу, 30 мая, для выпускнікоў і дзевяцікласнікаў шэрагу устаноў адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу апошняга званка. Сёлета 82 юнакоў і дзяўчат Кіраўшчыны закончылі навучанне ў 11-х класах, сталі выпускнікамі 2020 года.

Асаблівы – апошні школьны дзень адбыўся ў жыцці 21-го адзінаццацікласніка СШ №1. Для многіх ён стаў радасным і адначасова сумным. За плячыма – насычанае падарожжа па краіне ведаў з цікавымі адкрыццямі, узлётамі і падзеннямі, перажыванні бацькоў і настаўнікаў… Наперадзе – невядомая будучыня, тысячы адкрытых жыццёвых дарог, з якіх трэба выбраць сваю…

Гэта важны для кожнага выпускніка дзень прайшоў ва ўрачыстай атмасферы. У пачатку пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь узняўся Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Гэтае права было прадастаўлена сёлетняму выпускніку Віктару Будніцкаму, удастоенага спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ў намінацыі «Адукацыя».

Гучнымі апладысментамі прысутныя сустракалі адзінаццацікласнікаў і іх класнага кіраўніка А.М.Іваніцкую, а таксама вучняў дзявятых класаў – для некаторых з іх гэты школьны дзень, магчыма, таксама быў выпускным – з іх класнымі кіраўнікамі В.В.Гаўрылавай, Т.А.Сахноўскай, Т.В.Гаўрыленка.

Да рабят і іх настаўнікаў з прывітальным словам і пажаданнямі поспехаў у будучым звярнуўся дырэктар СШ №1 М.Ц.Казлоў. Ён уручыў Падзячнае пісьмо ад імя начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама А.Б.Заблоцкага бацькам Віктара Будніцкага – Аляксандру Мікалаевічу і Ларысе Фёдараўне за добрае выхаванне сына, які ў 2019/2020 навучальным годзе быў узнагароджаны пахвальным водгукам на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”.

Ад імя бацькоў, якія на працягу школьных гадоў прайшлі шлях па краіне ведаў побач са сваімі дзецьмі, разам радаваліся перамогам і перажывалі няўдачы, слова трымала А.Р.Юркавец.

Вершы, песні, танцы, шчырыя ўспаміны школьнага дзяцінства, словы ўдзячнасці і кветкі для любімых настаўнікаў – такім запомніцца свята Апошняга званка для выпускнікоў СШ №1. Многія з іх спадзяюцца, што педагогі, сябры, з якімі шмат год запар яны сустракаліся на парозе роднай школы, застануцца ў іх жыцці назаўсёды, нягледзячы на тое, што зараз іх дарогі разыходзяцца…

Пасля гукаў нестарэючага вальса для выпускнікоў быў дадзены школьны развітальны званок, у гуках якога – радасць і сум, смех і слёзы, успаміны мінулых гадоў, развітальнае прывітанне для цяпер ужо былых школьнікаў.

Права даць апошні школьны званок было прадастаўлена сёлетнім выпускнікам – прызёру III этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Грамадазнаўства” Крысціне Ётвёш і выдатніку вучобы Аляксандру Дзятлаву.

Напрыканцы ўрачыстасці выпускнікі запісалі на рознакаляровых паветраных шарах – сімвалах іх дзяцінства, з якім яны рассталіся ў гэты дзень, свае мары і жаданні, з верай, што яны абавязкова збудуцца! Няхай так і будзе! У добры шлях, паважаныя выпускнікі-2020!

Падрыхтавала Яўгенія БЯЛЬКО.

Новостная рубрика: