27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Рэдакцыя “Кіраўца” – у ліку ўзнагароджаных

Вы здесь

У Мінску прайшоў рэспубліканскі семінар для прадстаўнікоў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі “Маркетынг і новыя медыя”.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў адзначыў, што беларуская журналістыка павінна працаваць на развіццё грамадства і дзяржавы. У інфармацыйнай прасторы, падкрэсліў ён, медыясфера з’яўляецца важнейшым фактарам канструявання, праектавання палітычных і сацыяльна-эканамічных рэалій. За апошнія некалькі год беларуская медыяпрастора кардынальным чынам змянілася. Карыстальнік звяртаецца да новых сродкаў камунікацыі, і СМІ павінны ісці за ім. Рэдакцыям таксама неабходна сканцэнтраваць свае намаганні на пошуку спосабаў асваення медыярынку.

На семінары выступілі прадстаўнікі Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сёння”, УП “БелТА”, рэгіянальных СМІ, публіцысты, блогеры, вопытныя эксперты, супрацоўнікі  беларускай і расійскай медыясферы.

Рэспубліканскі семінар завяшыўся цырымоніяй узнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіяльных зносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Сярод узнагароджаных Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь з уручэннем спецыяльнага прыза – установа “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”.

Новостная рубрика: