Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Сезон восеньскіх кірмашоў на Кіраўшчыне: старт дадзены!

Вы здесь

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/09/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%88%D0%BE%D0%BA-1.jpg

У мінулую суботу быў дадзены старт правядзенню ў Кіраўску традыцыйных кірмашоў па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі.

Вось ужо каторы год з надыходам восені сельскагаспадарчыя арганізацыі, прыватныя гандляры радуюць кіраўчан разнастайнай прадукцыяй па прымальных цэнах, і ва ўсіх гаспадароў ёсць цудоўная магчымасць на працягу некалькіх кірмашоў папоўніць запасамі падвалы, засекі, кладоўкі і клеці.

Першы сёлетні кірмаш, які быў арганізаваны на ўчастку вул.Ленінскай атрымаўся не самым масавым. Віной таму стала дажджлівае надвор’е: нябесная канцылярыя, якая адкрыла мокры “шлюз” у пятніцу, прадоўжыла паліваць і на наступны дзень. Па гэтай прычыне многія вырашылі адкласці пакупкі на наступныя кірмашы. Аднак шмат было і тых, каму не цярпелася набыць неабходную прадукцыю.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/09/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%88%D0%BE%D0%BA-2.jpg

Гаспадаркі раёна, райспажыўтаварыства, Жыліцкі сельгаскаледж прапанавалі гараджанам тавар на любы густ: збожжа, бульбу, капусту, моркву, агуркі, таматы, сталовыя буракі, цыбулю, часнок, фасолю, журавіны, яблыкі, жывую рыбу. Асаблівым попытам у пакупнікоў, якія утрымліваюць хатнюю жывёлу і птушку, карысталася зерне: некаторыя набывалі яго па некалькі мяхоў.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/09/%D0%9A%D0%B8%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%88%D0%BE%D0%BA-3.jpg

Жадаючыя маглі звярнуцца за паслугамі транспарту райспажыўтаварыства, каб даставіць цяжкія пакупкі дадому.

Пачатак кірмашам дадзены: ёсць упэўненасць, што багаты выбар сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на ўрадлівай кіраўскай зямлі, дазволіць усім жадаючым зрабіць запасы на зіму.

Новостная рубрика: