С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Стаянка будзе забаронена

Вы здесь

13 красавіка, Кіраўск /Уласн.інф./. У №23 «Кіраўца» ад 24 сакавіка бягучага года пад рубрыкай «Набалела» у артыкуле рэдакцыі «Як без турбот трапіць у дзіцячы садок?» узнімалася праблема дрэннага стану дарожнага пакрыцця на вул. імя К.Маркса райцэнтра на шляху ў дзіцячы садок №3. Вясной і ўвосень на вузкім участку каля камбіната кааператыўнай прамысловасці ўтвараецца вялізная лужына. У матэрыяле таксама была звернута ўвага на тое, што аўтамабілі бацькоў, якія прывозяць у дзіцячы садок №3 сваіх сыноў і дочак, загруваджваюць дарогу. Было выказана меркаванне аб магчымасці зрабіць часовыя абмежаванні для праезду.

  Дырэктар УКП «Жылкамгас» Ю.В.Мацюшонак так пракаменціраваў выказаную заўвагу: «Па прычыне адсутнасці ў г.Кіраўску ліўневай каналізацыі пры таянні снегу і ападках на перакрыжаванні  вуліц Пушкінскай і імя К.Маркса адбываецца падтапленне ўчастка, які далучаецца да вул. імя К.Маркса. Наша служба па меры неабходнасці адкачвае ваду на гэтым участку. Па гэтай вуліцы ў 2-ім квартале бягучага года будзе праводзіцца ямачны рамонт».

  Начальнік РАУС С.М. Ільін паведаміў: «Супрацоўнікамі ДАІ  абследаваны дадзены ўчастак дарогі на прадмет адпаведнасці дарожнага пакрыцця патрабаванням бяспекі дарожнага руху, а таксама ўладкавання тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху ў раёне дзіцячага садка №3. Па выніках абследавання Дзяржаўтаінспекцыя выдала прадпісанне УКП «Жылкамгас» на правя-дзенне ямачнага рамонту па вул. імя К.Маркса, а таксама на ўстаноўку дарожных знакаў, забараняючых стаянку транспарту  ля дзіцячага садка №3".

 

Новостная рубрика: