С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Сустрэчы з насельніцтвам на Кіраўшчыне: пытанні разглядаюцца і вырашаюцца…

Вы здесь

Такая форма работы, як правядзенне сустрэч з насельніцтвам рабочай групай райвыканкама ў саставе прадстаўнікоў раённай улады, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікоў арганізацый і служб, якія адказваюць за забеспячэнне жыццядзейнасці сяльчан, паказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць у грамадзян. Адкрыты дыялог па актуальных тэмах, магчымасць для вяскоўцаў агучыць хвалюючыя пытанні, а рабочай групе ўзяць іх на кантроль для аператыўнага разгляду і вырашэння – фармат такіх сустрэч. У бягучым годзе, як і раней, яны былі праведзены ў многіх сельскіх населеных пунктах.

Чарговы дыялог рабочай групы на чале са старшынёй райвыканкама Галінай Слабоднікавай адбыўся з жыхарамі аграгарадка Мышкавічы ў зале мясцовага сельскага Дома культуры.

Старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская падрабязна праінфармавала прысутных аб тым, якія захады былі прадпрыняты па вырашэнні пытанняў, узнятых на папярэдняй сустрэчы ў аграгарадку, а таксама адзначыла, што зроблена на тэрыторыі сельсавета з пачатку бягучага года. Дарэчы, сёлета праведзена значная работа па добраўпарадкаванні Мышкавіч, зносу безгаспадарных дамоў, уцягненню пустуючых земляў у сельгасабарот. Праведзены рамонты адміністрацыйных буданкаў, гандлёвых аб’ектаў. Зроблены рамонт агароджы па вуліцах аграгарадка і блізляжачых вёсак, а таксама ўстаноўлена новая. Абсталявана спартыўная пляцоўка па вул.Дварцовай. Рэканструяваны воінскія пахаванні.

Безумоўна, у ходзе сустрэчы была ўзнята такая актуальная тэма, як меры прафілактыкі супраць каранавіруснай інфекцыі. Галоўны ўрач Кіраўскай ЦРБ Сяргей Бычэнка акрэсліў санітарна-эпідміялагічную сітуацыю ў раёне, зрабіў акцэнт на неабходнасці вакцынацыі, падкрэсліў, што гэта найбольш эфектыўны сродак абароны ад COVID-19.

Прысутныя мясцовыя жыхары задалі цікавячыя або хвалюючыя іх пытанні. На асобныя адказы былі дадзены ў ходзе сустрэчы, астатнія былі ўзяты на кантроль, вызначаны адказныя асобы за іх разгляд. 

Аб тым, якое вырашэнне знайшлі звароты жыхароў Мышкавіч, рэдакцыі паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Адно з пытанняў тычылася неабходнасці прыняцця мер па захаванні фундамента ў пачатку вул.Паўднёвай (раней дом быў на балансе ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).

У цяперашні час вядуцца работы па захаванні фундамента.

У працяг размовы пра вул.Паўднёвую жыхары адзначылі, што пажадана было б ўладкаванне на ёй асфальтавага пакрыцця.

Як паведаміла кіраўніцтва УКП “Жылкамгас”, у бягучым годзе праведзена частковая падсыпка заніжаных месцаў вуліцы гравійным матэрыялам і прафіляванне дарогі. Праезная частка знаходзіцца ў здавальняючым стане, крытычная ямачнасць адсутнічае. Па меры неабходнасці будзе праводзіцца рамонт.   

Наступная заўвага, якая прагучала на сустрэчы: на вул. К.П.Арлоўскага адключаюць вулічнае асвятленне ў 7.30, а ў гэты час дзеці ідуць у школу. Неабходна ажыццяўляць адключэнне ў больш позні час.

Як паведаміла старшыня сельвыканкама Жанна Камінская, пытанне вулічнага асвятлення было адрэгулявана. Са змяншэннем светлавога дня час уключэння і адключэння ліхтароў вулічнага асвятлення карэкціруецца.

Адна з мясцовых жыхарак паскардзілася на тое, што на дадзены момант  немагчыма дазваніцца адказным работнікам Кіраўскага раёна газазабеспячэння для ўдакладнення паказанняў лічыльніка ў пачатку ацяпляльнага перыяду.

Кіраўніцтва Кіраўскага раёна газазабеспячэння ВУ “Бабруйскгаз” паведаміла, што з усісмі работнікамі, якія адыццяўляюць прыём грамадзян па заяўным прынцыпе “адно акно”, праведзена растлумачальная работа наконт забеспячэння якасных зносін з абанентамі. Таксама праведзена азнаямленне са зноў прынятым стандартам прадпрыемства “Парадак абслугоўвання кліента”.

Шэраг сяльчан хвалявала пытанне рамонту веладарожкі ад г.Кіраўска да аг.Мышкавічы.

Было растлумачана, што дадзены ўчастак дарогі знаходзіцца на балансе філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197. У мэтах забеспячэння магчымасці руху веласіпедыстаў у абодвух накірунках і забеспячэння бяспекі  ўдзельнікаў дарожнага руху Кіраўскім раённым выканаўчым камітэтам накіравана хадайніцтва аб уключэнні ў праграму работ КУП “Магілёўаблдарбуд” на 2022 год рамонту ўчастка аўтадарогі ад Кіраўска да Мышкавіч у частцы ўладкавання веладарожкі. 

Наталля ХАДАКОВА.

 

Новостная рубрика: