С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

Тая чорная быль адгукаецца болем дагэтуль… Да 35-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Вы здесь

35 год таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – буйнейшая радыяцыйная аварыя ў сусветнай гісторыі. Аднымі з першых, каму давялося несці службу на тэрыторыі, забру­джанай радыёнуклідамі, былі прадстаўнікі міліцыі. Сярод іх – былыя супрацоўнікі РАУС Валерый Шахуноў і Ігар Рудзько.

Старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Валерый Шахуноў тую сваю чатырохмесячную камандзіроўку памятае да дробязей і цяпер. І зараз убачанае тады адгукаецца болем…
У 1986-м Валерый Шахуноў нёс службу ў РАУС на пасадзе старшага опер­упаўнаважанага аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці. Пра страшную тэхнагенную катастрофу даведаўся ў Ташкенце. Сюды афіцэр міліцыі разам з яшчэ некалькімі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў з Беларусі быў накіраваны для работы ў саставе аператыўна-следчай групы па расследаванні гучнай на той час на ўвесь СССР так званай “баваўнянай справы”. Вярнуўшыся з Узбекістана ў лістападзе, тут жа быў накіраваны ў новую камандзіроўку – на Гомельшчыну, у Хойніцкі раён – адзін з найбольш пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС беларускіх рэгіёнаў. Тут яму давялося несці службу па тым жа профілі, што і на Кіраўшчыне. Але зусім у іншых умовах…

Праз 35 год успаміны аб службе ў зоне адчужэння працягваюць трывожыць: ветэраны органаў унутраных спраў Ігар Рудзько і Валерый Шахуноў у музеі РАУС каля стэнда пра падзеі, звязаныя з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.

Разам з прадстаўнікамі іншых службаў (следчымі, супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і інш.) выязджалі ў сельскія населеныя пункты. Галоўнай задачай супрацоўнікаў міліцыі было забяспечыць парадак, спыніць замахі марадзёраў, якія імкнуліся вывезці на аўтамашынах нарабаванае.
Тыя эпізоды з абнесенай калючым дротам зоны адчужэння, у якой даводзілася бываць па 2-3 разы на тыдзень, дасюль у памяці ветэрана органаў унутраных спраў.
– Жудасна было назіраць пустыя вуліцы, дамы, – успамінае Валерый Андрэевіч. – Здавалася б, толькі-толькі тут бруіла жыццё. Пакінутыя рэчы, маёмасць, аўтамашыны – усё, чым карысталіся ў жыцці людзі. А саміх людзей няма… Нібы вымерлі. І вёска ад гэтага выглядала мёртвай. Толькі вароны паўсюль, і не бачна ніводнага вераб’я…
Відавочна было, што людзі тут жылі заможна. Вось і квапіліся на чужое мара­дзёры. Вядомая ж прыказка: каму – вайна, а каму – маці родная. Давялося вяртаць у дамы халадзільнікі, тэлевізары, мэблю, дываны. Былі і тыя, хто прыязджаў за ўласным нажытым дабром – шкада было кідаць. Здаралася, што кралі матэрыяльныя каштоўнасці са складоў калгасаў, магазінаў. Толькі ў большасці сваёй не разумелі, што гэтымі рэчамі ўжо нельга карыстацца…
На той момант і тыя, каму давялося несці службу ў забруджанай зоне, ліквідаваць наступствы аварыі, далёка не ўсе і ў поўным аб’ёме ўсведамлялі небяспеку для здароўя і нават жыцця, якая панавала на забруджанай тэрыторыі, і наступствах ад радыёнуклідаў у далейшым. Кожны выконваў тады свой грамадзянскі абавязак.
З ліку супрацоўнікаў РАУС там былі Мікалай Куляўцоў, Аляксандр Картэль, Ігар Рудзько, Генадзь Сахар, Сямён Чарноў, Мікалай Гарэлік, Аляксандр Гарэлік, Генадзь Букаты, Алег Міронаў і іншыя. Неакторых, на жаль, ужо няма сярод нас.
Напрыканцы красавіка для Валерыя Шахунова ўспаміны аб тых Хойніцкіх вёсках найбольш балючыя. Колькі давялося перажыць людзям, якія не па сваёй волі былі назаўсёды адарваны ад родных мясцін, магіл продкаў… Колькі лёсаў зламаў Чарнобыль!

Новостная рубрика: