27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

У Кіраўскім раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

Вы здесь

Удзел у іх прынялі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў раёна, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.

Па склаўшайся традыцыі, у в.Стаўпішчы адбыўся ўрачысты мітынг каля магілы ўдзельніка падзей 1917 года, матроса крэйсера “Аўрора” Ісідара Фёдаравіча Пятрушы. Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў, намеснікі старшыні райвыканкама і іншыя.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/11/MG_2819_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/11/MG_28452_1.jpg

.Ф.Пятруша ўраджэнец в.Падрэчча. У 1909 годзе ён быў прызваны ў армію і накіраваны на Балтыйскі флот матросам на крэйсер “Аўрора”. На малую радзіму Ісідар Фёдаравіч вярнуўся ў 1918 годзе. Тут уступіў у партызанскі атрад, які ўзначальваў І.І.Герасімовіч, змагаўся з інтэрвентамі.

 11 верасня 1919 года каля в.Гута адбыўся бой партызан з польскімі войскамі. І.Ф.Пятруша быў смяротна паранены і па дарозе ў шпіталь ён памёр.

Светлая памяць аб І.Ф.Пятрушы і земляках, чыя баявая незгасальная слава ўвайшла ў гісторыю, была ўшанавана мінутай маўчання. Прысутныя ўсклалі да магілы чырвоныя гваздзікі, якія з’яўляюцца сімвалам рэвалюцыі.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/11/MG_3124_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/11/MG_3110_1.jpg

Кветкі да магілы І.Ф.Пятрушы ў в.Стаўпішчы ўсклалі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў, Алена Глекава, старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук.

Яны ўшанавалі памяць нашага земляка – удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, мінутай маўчання.

 

Новостная рубрика: