С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

У Кіраўску прайшоў агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне

Вы здесь

З мэтай удасканалення мастацкага афармлення прылягаючых тэрыторый, фасадаў будынкаў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і сельгас­арганізацый раёна з 5 па 21 снежня бягучага года праведзены штогадовы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне.
Пераможцы агляду-конкурсу хутка будуць названы. Імі будуць прызнаны 3 прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна, якія па суме налічаных балаў у адпаведнасці з распраца­ванай табліцай найлепш упрыгожаць прылягаючыя тэрыторыі, фасады будынкаў. Перавага будзе нада­дзена арыгінальнасці, фантазіі, выкарыстанню элементаў, якія не былі прыменены падчас афармлення ў 2016 годзе.
Вынікі агляду-конкурсу падвядзе рабочая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Бяляўскай. Пераможцы будуць узнагароджаны Дыпломамі райвыканкама і каштоўнымі падарункамі.
Арганізатары конкурсу — райвыканкам і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Новостная рубрика: