С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

У медыцыне раёна – маладыя кадры

Вы здесь

Галіна аховы здароўя раёна папоўнілася 14 дыпламаванымі медыцынскімі спецыялістамі.

Безумоўна, вельмі важнае значэнне ў барацьбе за здароўе кожнага чалавека, акрамя лекавых сродкаў, апаратуры і абсталявання, маюць прафесійныя веды медыкаў, іх жаданне і ўменне выслухаць, зразумець, дапамагчы.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2020/08/MG_520923.jpg

За маладымі кадрамі, якія пакуль робяць першыя крокі на сваіх рабочых месцах, замацаваны больш вопытныя калегі-настаўнікі, якія пры неабходнасці дапамогуць пачынаючым медыкам, параяць і падкажуць, што прадпрыняць у складанай сітуацыі.Спадзяемся, што пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі спецыялісты пажадаюць застацца жыць і працаваць на Кіраўшчыне, дзе яны змогуць лячыць пацыентаў у камфортных умовах і будуць запатрабаванымі.

На здымку: знаёмцеся з маладымі спецыялістамі – педыятр Дзяніс Мацюшонак, урач агульнай практыкі Марыя Карытка, медбрат Мікіта Салановіч, медсястра профкабінета Лілія Аўсянік, псіхіятр Мікіта Бокі, урачы агульнай практыкі Таццяна Цыбуля і Вераніка Барлюгова, хірург Аляксандра Крупа, медсястра Анастасія Карпава, рэнтгенолаг Яніна Сухавій, урач ультрагукавой дыягностыкі Аляксандра Комар і ўрач агульнай практыкі Марына Рудзянкова. На варце аховы здароўя – яшчэ два маладыя спецыялісты: урач агульнай практыкі Лілія Храмцова і оталарынголаг Сняжана Драпкова.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Новостная рубрика: