С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

«У славу агульнай Перамогі!»

Вы здесь

У межах міжнароднай акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі!”, 25 верасня ля брацкай магілы ў в.Залітобічы прайшоў мітынг, прысвечаны адкрыццю памятнага знака ў гонар таго, што з гэтага месца ў 1944 годзе пачалося вызваленне Кіраўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дарэчы, памятны знак быў створаны па ініцыятыве і пры ўдзеле раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, раённага аб’яднання прафсаюзаў. Акрамя кіраўнікоў гэтых структур, у мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўніцтва СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, настаўнікі і вучні Чыгірынскай СШ.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ла­рыса Гаўрылава ў сваім выступленні адзначыла, што бягучы год адметны знамянальнай датай — 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў наступным годзе — 75-годдзе Вялікай Перамогі.

 

 

 

У кожнай малой радзімы — свой гераічны і трагічны лёс. І ў нашым раёне ёсць нямала мясцін, якія маюць такую гісторыю. Незгасальную сілу волі, цвёрдасць духу праявіў наш народ у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, унёсшы свой уклад у Вялікую Перамогу. Імёны тых, хто аддаў свае жыцці за мірную будучыню, увекавечаны ў помніках, абелісках, мемарыяльных комплексах. Мінулае не забываецца і застаецца ў памяці пакаленняў, мы пастаянна вяртаемся ў думках у тыя суровыя гады, шануем памяць загінуўшых, кланяемся жывым, падкрэсліла Ларыса Гаўрылава. І адкрыццё памятнага знака ў гэтым месцы ў гонар таго, што адсюль пачалося вызваленне Кіраўшчыны ад варожай навалы, — знамянальная для раёна падзея.

Ларыса Гаўрылава таксама адзначыла, што ў гэты дзень у межах акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі!” з мясцовай брацкай магілы, і далей — з месцаў усіх воінскіх пахаванняў і гібелі мірных жыхароў Кіраўшчыны — будуць узяты жмені зямлі, якая разам з зямлёй з такіх жа памятных месцаў рэгіёнаў нашай краіны, сабранай у спецыяльныя капсулы, са спісамі з імёнамі загінуўшых, напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі будзе дастаўлена ў Мінск у Храм-помнік у гонар Усіх Святых. 9 Мая 2020 года адбудзецца ўрачыстая цырымонія закладкі капсул са свяшчэннай зямлёй у крыпце Храма-помніка. Мэта мерапрыемства — стварыць адзінае месца пакланення сіле духу, мужнасці і гераізму загінуўшых падчас мінулай вайны.

Слова было прадастаўлена старшыні Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаілу Фрэйбергу, які нагадаў падзеі чэрвеня 1944 года, якія адбываліся ў гэтых мясцінах у ходзе аперацыі “Баграціён”. Вораг бачыў іх як найбольш прыдатныя для ўтрымання наступлення Чырвонай Арміі. Ад в.Залітобічы да в.Стайкі былі створаны моцныя абарончыя ўмацаванні, выкапаны акопы, устаноўлены доты, замініраваны палі. Наступленне нашых войскаў пачалося моцнай артылерыйскай падрыхтоўкай раніцай 26 чэрвеня. З боку Быхаўскага раёна была фарсіравана р.Друць, пачаліся кровапралітныя баі. Толькі 27 чэрвеня нашы дывізіі пра­рвалі абарону фашыстаў, быў вызвалены шэраг населеных пунктаў, а 28 чэрвеня — г.п.Кіраўск.

Міхаіл Фрэйберг адзначыў, што падчас вызвалення вёсак Стайкаўскага сельсавета загінула 326 воінаў і партызан. У брацкай магіле ў Залітобічах пахаваны 132 воіны, з іх 118 ваеннаслужачых і 14 невядомых салдат, загінуўшых на гэтай палітай крывёю зямлі. Міхаіл Канстанцінавіч заклікаў памятаць пра тых, хто ўдзельнічаў у баях на гэтай зямлі і склаў тут свае галовы.

Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова ў сваёй прамове адзначыла, што з 17 па 24 верасня ў краіне прайшоў Тыдзень міру, а 21 верасня быў адзначаны Міжнародны дзень міру. І ў нашым раёне адбыўся шэраг мерапрыемстваў з гэтай нагоды, галоўным лейтматывам якіх было тое, наколькі дарагі для ўсіх нас мір, і трэба рабіць усё, каб яго зберагчы.

Вольга Усеваладаўна паведаміла, што ў пачатку вясны на пасяджэнні каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і прафесійных саюзаў раёна было прынята рашэнне адзначыць 75-годдзе вызвалення Беларусі стварэннем і адкрыццём у гэтым месцы памятнага знака. Да справы далучыліся раённыя структуры грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь” (старшыня Васіль Маркевіч), “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” (старшыня Эма Карпук), раённага аб’яднання прафсаюзаў (старшыня Алена Глекава), а таксама дапамогу аказалі старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг, дырэктар СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігар Кузняцоў. І вось у гэты дзень — урачыстае адкрыццё памятнага знака, які стане працягам невялікага мемарыялу ў гонар памяці пра тых, хто ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу, а гэта былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. На мемарыяльнай пліце — надпіс “З гэтага месца войскамі 283-й, 5-й і 129-й Арлоўскай Чырвона-сцяжнай стралковымі дывізія­мі ў ходзе аперацыі “Баграціён” 26 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Вольга Гаршкова выказала ўдзячнасць вучням Чыгірынскай СШ за тое, што шануюць гэтае святое месца, займаюцца яго добраўпарадкаваннем.
Права адкрыцця памятнага знака было прадастаўлена Ларысе Гаўрылавай, Вользе Гаршковай, Васілю Маркевічу, Міхаілу Фрэйбергу, Ігару Кузняцову.

Далей у межах міжнароднай акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі” быў ажыццёўлены ўрачысты забор зямлі з брацкай магілы, для чаго былі запрошаны старшакласнікі Чыгірынскай СШ.

Светлая памяць загінуўшых была ўшанавана мінутай маўчання. Да памятнага знака і брацкай магілы прысутныя ўсклалі кветкі.

Наталля ХАДАКОВА.

Новостная рубрика: