С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | С 11 по 29 марта 2024 года проводится областная акция «Охрана труда – главная составляющая культуры производства» | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

У ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна 95 ­- гадовы юбілей

Вы здесь

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Іванавіч Куцілкін адзначыў шаноўны юбілей – 95­годдзе з дня нараджэння.Да Рыгора Іванавіча, які зараз знаходзіцца на лячэнні ў райбальніцы, з віншаваннямі, падарункамі і кветкамі завіталі кіраўнік раёна Міхаіл Гулы і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яны пажадалі ветэрану здароўя, сямейнай цеплыні і клопату і яшчэ не аднойчы ў жыцці сустрэць Дзень Перамогі.

У размове з гасцямі Рыгор Іванавіч нагадаў некалькі найбольш памятных момантаў свайго ваеннага шляху, распавёў аб няпростых пасляваенных гадах аднаўлення разбуранай ворагам народнай гаспадаркі. Падзяліўся Рыгор Іванавіч і ўспамінамі пра тыя пачуцці, якія былі ў яго і саслужыўцаў у доўгачаканы для абаронцаў Айчыны і ўсяго савецкага народа дзень – 9 мая 1945 года. Па словах юбіляра, свята Вялікай Перамогі застаецца для яго самым значным і дарагім.Калі пачалася вайна, Рыгору Куцілкіну было 16 гадоў. У канцы снежня 1942 года ён разам з аднакласнікамі быў прызваны на фронт: юнакоў накіравалі ў дэсантныя войскі, а дзяўчат – у зенітныя. Большая частка з іх загінула ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны.Курс маладога байца Рыгор прайшоў за некалькі дзён і ў саставе 20­й паветрана­дэсантнай брыгады змагаўся з ворагам на Карэльскім перашыйку, вызваляў гарады і мястэчкі на тэрыторыі Польшчы. Быў паранены, пралячыўся ў шпіталі – і зноў на фронт.Нямала за гады ваеннага ліхалецця давялося перажыць Рыгору Іванавічу. Але ён заўсёды бясстрашна, з мужнасцю і адвагай змагаўся з ворагам.Пасля вайны Р.І.Куцілкін паступіў і ў 1949 годзе закончыў Казанскае ваеннае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча. Службу праходзіў у авіяцыйным палку ў г.Бабруйску. Калі быў утвораны Кіраўскі раён, у райкаме партыі яму прапанавалі пасаду начальніка раёна электрасетак, і Рыгор Іванавіч даў згоду. Гэтай справе ён прысвяціў 26 гадоў жыцця. Для яго, расіяніна, Кіраўшчына стала другой Радзімай.Разам з жонкай яны выхавалі двух дзяцей. Радуецца Рыгор Іванавіч унукам і праўнукам.

Увесь жыццёвы і працоўны шлях Р.І.Куцілкіна – прыклад патрыятызму, адданасці Радзіме, адказнасці за даручаную справу.

Новостная рубрика: