С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Уладар сяла-2023

Вы здесь

Галоўнымі героямі форума з’яўляюцца маладыя сем’і: муж, жонка (адзін з іх не старэй 31 года), іх дзеці. Сям’я абавязкова павінна пражываць у сельскай мясцовасці не менш за 3 гады.

Добрае надвор’е, цікавыя выставы сямейных дасягненняў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы канкурсанты, жыхары і госці Паўлавіч, музыка – усё гэта 14 чэрвеня стварала святочную атмасферу ў аграгарадку, дзе праходзіў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2023». Трэба адзначыць, што Паўлавічы і летась прымалі праект, а гэта значыць, што набыты вопыт – добрае падспор’е ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства як для яго арганізатараў, так і для прымаючага боку.

Арганізатарамі раённага этапа праекта выступілі РК ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама сумесна з аддзеламі культуры і адукацыі райвыканкама.

Каб заваяваць тытул «Уладар сяла», сем’і павінны былі прайсці шэраг выпрабаванняў: конкурс візітовак «Вітаем па-беларуску!» – удзельнікі прадставілі журы відэа, дзе паказалі і расказалі аб сваёй сям’і; «Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі» – дэманстрацыя дасягненняў у працы і вучобе, прадметаў сямейнай творчасці, прэзентацыя і дэгустацыя трацыцыйных для сям’і страў; «Сялянская спартыўная эстафета», якая складалася з некалькіх этапаў: «Па ваду» – перанос вады ў вёдрах, «Тачка» –муж перавозіў жонку ў тачцы, «Жалезная лэдзі» – жонка забівала цвікі ў драўляную калодку, «Тата замест маці» – тата пелянаў ляльку; «Сюрпрыз» – муж з жонкай вязалі венікі для бані.

Не ўсе маладыя людзі імкнуцца ў горад. Упэўніцца ў гэтым можна было назіраючы за сем’ямі-ўдзельнікамі праекта. Сёлета за ганаровае званне «Уладар сяла-2023» змагаліся 3 маладыя сям’і Кіраўшчыны: Антона і Алены Петрусёвых з сынамі Уладзіславам і Паўлам і дачкой Ульянай з Добасны; Александра і Алены Сукора з сынам Раманам і дачкой Валерыяй з Мышкавіч; Яўгена і Марыі Кандраценкаў з дочкамі Анастасіяй і Елізаветай і сыночкам Мікітам з Паўлавіч.

Ва ўсіх конкурсах ацэньваліся якасць і хуткасць выканання заданняў. Па выніках конкурснай праграмы пераможцамі стала сям’я Кандраценкаў з Паўлавіч, на другім месцы – сям’я Петрусёвых з Добасны, сям’я Сукора з Мышкавіч – на трэцім.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі граматы, каштоўныя і салодкія падарункі. Аднак галоўнае і самае каштоўнае ў гэтым праекце, што сем’і сабраліся разам, каб у незвычайных і складаных выпрабаваннях прадэманстраваць узаемаразуменне і падтрымку адзін аднаго, важнасць сумеснай працы і сямейных каштоўнасцяў.

– Сёння ўсе пераможцы, – заўважыла падчас цырымоніі ўзнагароджвання старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Ад імя райвыканкама яна падзякавала сем’і за ўдзел у праекце, дырэктара КСУП «Чырвоны баец» Сяргея Лянкевіча – за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства, спонсараў – раённую арганізацыю Аграсаюз, якую ўзначальвае дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк, старшыню районнай прафсаюзнай арганізацыі Віктара Ставера, РК ГА «БРСМ», ГА «Беларускі саюз жанчын», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама – за фінансавую дапамогу.

– Усе разумеюць, што традыцыйныя сямейныя каштоўнасці гэта самае галоўнае, што ёсць у нашым жыцці, – рэзюмавала Таццяна Бяляўская.

Шмат прыемных імгненняў падарылі ўсім прысутным артысты Паўлавіцкага Цэнтра культуры і Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Сёння сям’я Кандраценкаў прадстаўляе наш раён на абласным этапе праекта. Пажадаем ёй поспехаў!

Новостная рубрика: