С 20.07.2026 по 19.08.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области. | С 01.07.2026 по 31.07.2026 проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области

Віншаванні з галоўным святам краіны прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Галіна Васільеўна Каранкевіч

Вы здесь

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь віншаванні з галоўным святам краіны прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Галіна Васільеўна Каранкевіч: да яе завіталі старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.

Госці выказалі ветэрану шчырую ўдзячнасць за яе ўклад у набліжэнне дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадалі здароўя, доўгіх год жыцця, уручылі кветкі і падарункі.

Галіна Васільеўна падзякавала за ўвагу і адзначыла, што ў такі знамянальны для Беларусі дзень галоўнае пажаданне – каб на нашай зямлі панавалі мір і спакой, а краіна і далей працвітала.

Фота Максіма МІКЕШЫНА. 

 

Новостная рубрика: