С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Выказаць грамадзянскую пазіцыю

Вы здесь

Перадавы трактарыст-машыніст ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалай Дрозд прыйшоў на Валосавіцкі ўчастак для галасавання №7 разам з жонкай Аленай Сяргееўнай.

Як адзначыў галава сям’і, напярэдадні яны абмеркавалі пытанні выбараў і вызначыліся, за каго аддадуць свой голас. Ад сваіх абраннікаў чакаюць актыўнай і плённай дзейнасці, разумення і вырашэння пры іх узнікненні сацыяльных і бытавых праблем сяльчан.

Увогуле, па словах Мікалая Дразда, наша жыццё складаецца з розных выбараў: прафесіі, месца работы, месца жыхарства. І зрабіць правільны выбар вельмі важна, а калі ў тым ліку і ад твайго выбару залежыць далейшы шлях развіцця малой радзімы, раёна, вобласці, адказнасць узрастае ў разы.

— У маёй сям’і ніколі не паўставала пытання прымаць удзел у выбарах ці не. Абавязкова прымаць! А як жа інакш. Я жыву і працую на беларускай зямлі, тут нарадзіліся, выраслі і атрымліваюць адукацыю мае дзеці. Старэйшы сын Андрэй, які навучаецца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, ужо зрабіў свой выбар, прагаласаваўшы датэрмінова па месцы вучобы, бо на выхадных планаваў паездку дадому. Малодшы — яшчэ школьнік і не мае права голасу, але ўжо з нецярпеннем чакае таго часу, калі зможа прымаць удзел у выбарах.

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў — гэта тыя людзі, якіх мы добра ведаем, яны жывуць і працуюць на Кіраўшчыне, а, значыць, зацікаўлены ў тым, каб з кожным годам жыццё і дабрабыт землякоў толькі паляпшаліся. Выбіраць ёсць з каго, таму неабходна даверыць прадстаўляць нашы інтарэсы найбольш актыўным і ініцыятыўным людзям.

У лютым гэтага года ў сям’і Драздоў адбылося нямала яркіх і важных падзей: у ліку іншых лепшых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны і АПК рэспублікі ён быў удастоены медаля “За працоўныя заслугі”, а 13 лютага мужчына адзначыў уласнае свята — 50-годдзе з дня нараджэння.

Новостная рубрика: