С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Вытокі творчасці — на Кіраўшчыне. Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Уладзіміра Саламахі

Вы здесь

24 красавіка адзначыў 70-гадовы юбілей наш знакаміты зямляк — пісьменнік, публіцыст, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Саламаха.

Ён нарадзіўся ў в.Бераснёўка ў сям’і рабочага лясніцтва.  Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу.

Менавіта ў мясцовай раённай газеце Уладзімір Саламаха зрабіў свае першыя  працоўныя і літаратурныя крокі:  быў карэктарам, пісаў заметкі, замалёўкі.   Бываючы ў населеных пунктах раёна, хлопец атрымліваў асалоду ад прыгажосці роднага краю, знаёміўся з людзьмі, многія з якіх потым сталі прататыпамі яго апавяданняў і аповесцей. Як сам літаратар потым адзначаў, за два гады працы ў рэдакцыі “раёнкі” даведаўся пра жыццё столькі, што ўсяго і не апішаш…

Пасля службы ў арміі Уладзімір Саламаха закончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і далей працаваў на розных пасадах у рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі, іншых, займаўся літаратурнай творчасцю.

Малая радзіма… Шмат азначаюць гэтыя словы для Уладзіміра Пятровіча. Ён прызнаваўся: “Колькі сябе памятаю, з часу усведамлення, што жыву на свеце, часта спыняюся на думцы, што зараз ёсць, напэўна, і ў мяне хоць невялікае яднанне з зямлёй… У чым — пакуль не магу разгадаць…”.   Яднаннем са сваёй малой радзімай прасякнута кніга аповесцей і апавяданняў “Сустрэчы без раставанняў”, куды ўключаны творы, прысвечаныя нашым землякам. Іх героі — ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. Адны з іх знайшлі сваё месца ў жыцці, іншыя няспынна шукаюць яго, пераадольваючы на сваім шляху цяжкасці. Але ўсе яны — стваральнікі, прыходзяць да разумення, што годнасць для чалавека ў многім вызначаецца тым, хто ён для людзей, грамадства, Айчыны.  

Ва ўстановах сеткі бібліятэк раёна чытачы могуць знайсці аповесці 

“На абмежку радасці”, “Кавалёк – лесавая былінка”, “Цеплыня чужога сэрца”, “Прывід у скураным крэсле”, “Апазнаецца асоба мужчыны…” і іншыя.

У пэўных творах апісаны пасёлак Скачок і навакольныя вёскі. Тут людзей заўжды аб’ядноўвалі маляўнічая прырода бароў і пералескаў. І ў кнігах аўтар пісаў пра прадстаўнікоў прафесій, звязаных з лесам. А побач з імі жывуць жывёлаводы, настаўнікі і медработнікі, аграномы і паляводы. Яны сталі прататыпамі герояў твораў Уладзіміра Саламахі.

Героі аповесці “Напрадвесні” – учарашнія выпускнікі вясковай школы. Яны апынуліся на раздарожжы: па якой з дарог лепш пайсці ў жыццё, як не памыліцца? Бацькі, школа выхоўвалі іх на лепшых чалавечых традыцыях. Аб нялёгкім пошуку свайго месца ў жыцці, аб тым, як годна маладыя людзі  выходзяць з розных жыццёвых сітуацый, расказвае твор.

У 2015 годзе Уладзімір Саламаха атрымаў першую Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі “Проза” за кнігу  “…І няма шляху чужога…”. Яна — пра жыццё пасляваеннага пакалення, асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў лёсах простых людзей. Аўтар паказвае неверагодныя выпрабаванні, праз якія яны прайшлі. Старонкі кнігі прасякнуты горыччу, неперадаваемым болем, калі аўтар гаворыць пра злачынствы фашыстаў на акупіраванай тэрыторыі.

 Пра творы пісьменніка  мала казаць — таленавітыя, іх хочацца чытаць…

Падрыхтавала Наталля ХЛАПКОВА, супрацоўнік цэнтральнай бібліятэкі

Новостная рубрика: