23 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. Рэгулярна ў першым квартале новага года праводзіцца планавае абследаванне ўмоў пражывання людзей пажылога ўзросту. Сёлетняе абследаванне праходзіць у год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму спецыялісты цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва асаблівую ўвагу ўдзяляюць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якіх у раёне 119 чалавек. Яны высвятляюць, што хвалюе іх падапечных, і па меры магчымасці імкнуцца дапамагчы ў вырашэнні існуючых праблем.