С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

З клопатам пра будучы ўраджай

Вы здесь

На палях раёна пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых культур работы не спыняюцца: гудзе тэхніка, вядзецца сяўба азімых культур. Наколькі якасна і ў адпаведнасці з аптымальнымі тэрмінамі яна будзе выканана, у многім будзе залежаць ураджай-2021.

У ААТ “Кіраўскі РАПТЗ” працягваецца сяўба рапсу на полі каля вёскі Уласавічы. Яна даверана механізатару Аляксандру Сідарэнку (на здымку), які заўсёды добрасумленна, з адказнасцю выконвае свае абавязкі.
На такім важным участку, як падрыхтоўка глебы, заняты Уладзімір Шалянгоўскі. На ўзворванні шчыруе Уладзімір Комар, вопытны механізатар, на жыццёвым шляху якога было шмат пасяўных і ўборачных кампаній, і ён добра ведае цану працы на зямлі. Дарэчы, Уладзімір Дзмітрыевіч узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Разам з ім на ўзворванні глебы задзейнічаны Мікалай Варанчукоў.

Увогуле азімы клін у РАПТЗ павінен скласці 2500 га, у тым ліку рапсу – 500 га.

Рапс плануюць пасеяць да 28 жніўня. Іншыя азімыя культуры павінны заняць наступныя плошчы: пшаніца – 800 га, трыцікале – 500 га, жыта – 200 га – на зерне, на астатніх – на зялёны корм.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Новостная рубрика: