С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | С 11 по 29 марта 2024 года проводится областная акция «Охрана труда – главная составляющая культуры производства» | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

“За любімую Беларусь!”

Вы здесь

У раёне працягваюцца велазаезды ў межах раённай акцыі “За любімую Беларусь!”. Чарговы адбыўся ў аг.Жылічы.

У сонечны суботні дзень 12 верасня, на пляцоўцы перад мясцовым Домам культуры сабраліся вучні і настаўнікі Жыліцкага НПК ДС-СШ, навучэнцы і адміністрацыя Жыліцкага сельгаскаледжа, работнікі ўстаноў культуры, мясцовыя жыхары – усяго каля 70 чалавек, каб далучыцца да ўдзелу ў мерапрыемствах, якія праходзяць у межах падтрымкі міру і стабільнасці ў Беларусі.
Са словамі прывітання да сяльчан звярнулася старшыня Дабаснянскага сельвыканкама Галіна Шчур. Яна падзякавала ўсім за неабыякавасць да лёсу сваёй малой радзімы, за актыўную грамадзянскую пазіцыю, за клопат пра будучыню краіны.
Галіна Шчур нагадала аб мерапрыемствах, якія праводзіліся на тэрыторыі Дабаснянскага сельсавета ў межах Года малой радзімы, раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі” ў 2018 годзе. Былі добраўпарадкаваны не толькі аграгарадкі і вялікія вёскі, але і невялічкія населеныя пункты. Работы працягваюцца і зараз. Для гэтых мэт выдзяляюцца фінансы з раённага бюджэту, выкарыстоўваюцца сродкі самаабкладання.


Старшыня сельвыканкама заклікала моладзь шанаваць сваю малую радзіму, паважаць гісторыю беларускага народа, берагчы мір і незалежнасць Беларусі. Ад моладзі залежыць не толькі будучыня іх малой радзімы, але і краіны ў цэлым, адзначыла Галіна Шчур.
Свае музычныя нумары падарылі ўдзельнікам велазаезду і сяльчанам дырэктар Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Кісялёва, танцавальныя – малады спецыяліст установы Багдана-Елісава Коршунава.
Затым прыгожа расквечаная нацыянальнымі флагамі, беларускай сімволікай і паветранымі шарамі калона веласіпедыстаў рушыла па вуліцах аграгарадка Жылічы. Рабяты ўсклалі кветкі да брацкай магілы, ушанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання.
У в.Харлапавічы адбылася ўрачыстая перадача эстафеты раённай велаакцыі “За любімую Беларусь!” жыхарам аг.Добасна. Удзельнікаў велазаезда віталі вучні і настаўнікі Дабаснянскага НПК ДС-СШ, культработнікі мясцовага Дома культуры.
Патрыятычная акцыя ўпэўнена крочыць па аграгарадках і вёсках раёна, сімвалізуючы яднанне кіраўчан у любові да сваёй любімай Беларусі.

 

 

Новостная рубрика: