С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | С 11 по 29 марта 2024 года проводится областная акция «Охрана труда – главная составляющая культуры производства» | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by | | Уважаемые жители района! С 1 мая 2022 года выездная торговля со стоянки по ул. Орловской (возле автостанции) временно переносится на стоянку по ул. Советской (в районе Белгосстраха). | С целью предупреждения распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, пожилые граждане и инвалиды, в случае необходимости, могут обращаться по доставке продуктов питания, лекарств, товаров первой необходимости: ежедневно по рабочим дням с 8-00 до 17-00, по номеру телефона 8 (02237) 77 6 80 | В Могилевской области организована работа «горячей линии» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции по номерам телефонов 8(0222) 63-53-60 (круглосуточно), 8(0222) 33-18-68 (ежедневно с 8:00 до 18:00). | За интересующей информацией по профилактике коронавирусной инфекции можно обратиться в УЗ «Кировский районный центр гигиены», по адресу: г. Кировск, ул. Пушкинская, 23Б, телефон «горячей» линии 77 153 с 8:00 до 12:00. |

Захаваем мір разам! 21 верасня – Міжнародны дзень міру

Вы здесь

Сёлетняя тэма Міжнароднага дня міру – “Аднаўленне па прынцыпе “лепш чым было” для стварэння справядлівага і ўстойлівага міру”. У апошнія два гады агульным ворагам для чалавецтва стаў каронавірус, які пагражае здароўю, бяспецы і ладу жыцця ўсім насельнікам планеты. Пандэмія COVID-19 прадэманстравала важнасць калектыўных намаганняў па аказанні дапамогі кожнаму чалавеку ў аднаўленні па прынцыпе “лепш чым было” і стварэнні больш раўнапраўнага, справядлівага, інклюзіўнага і ўстойлівага міру.
Напярэдадні свята аб дзейнасці раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” расказала яе старшыня Вольга Гаршкова:

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/09/%D0%93%D0%BE%D1%80%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0-562x1024.jpg

– Сёлета Міжнародны дзень міру будзе адзначацца ў краінах свету ў 40 раз: Генеральнай Ассамблеяй ААН ён быў устаноўлены ў 1981 годзе.

Мяркую, што многія пага­дзяцца з тым, што мір – адна з важнейшых каштоўнасцей для любога чалавека незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, месца пражывання, узросту і сацыяльнага становішча. На жаль, у свеце нямала краін, дзе ўспыхваюць лакальныя канфлікты, гінуць людзі, парушаецца мірнае і спакойнае жыццё. Беларусі ў гэтым сэнсе пашанцавала: для нас мір – гэта штодзённая рэальнасць, на нашых вуліцах спакойна, дзеці маюць магчымасць вучыцца, займацца любімай справай і ўсебакова развівацца, а дарослыя – працаваць, забяспечваючы дабрабыт сваёй сям’і. Але мы павінны памятаць, што ў адно імгненне ўсё можа змяніцца, таму неабходна аб’яднаць нашы імкненні да захавання мірнага і спакойнага жыцця.

Кожны чалавек мае магчымасць праяўляць міласэрнасць, спачуванне, дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе. Далучыцца да спраў дабрачыннасці можна праз удзел у праграмах Беларускага фонду міру, які на практыцы ўвасабляе ў жыццё ідэі гуманізму, міласэрнасці і спагады.

Наша раённая арганізацыя на працягу сваёй дзейнасці таксама прапагандуе гэтыя ідэі, займаючы актыўную пазіцыю ў грамадскім жыцці Кіраўшчыны. Дзякуючы неабыякавасці жыхароў нашага раёна, iх добраахвотным ахвяраванням, мы маем магчымасць аказваць матэрыяльную падтрымку інвалідам, ветэранам вайны і працы, дзецям-сіротам, цяжка хворым людзям, падтрымліваем адораных дзяцей і маладыя таленты Кіраўшчыны

Значная работа праводзіцца ў межах праграмы “Народная дыпламатыя”. Так, у сакавіку мінулага года прэзідыумам РА ГА “Беларускі фонд міру” была наладжана сяброўская сустрэча з дэлегацыяй Белгародскага раёна Расіі (пабрацімам Кіраўскага раёна), прысвечаная 85-годдзю стварэння нашага раёна. Як вынік – у Кіраўску з’явілася алея дрэў, як сімвал сяброўства паміж нашымі раёнамі.

У цэнтры ўвагі арганізацыі – увекавечанне памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Штогод выдзяляюцца сродкі на правядзенне рамонтных работ і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл. Паўдзельнічалі мы і ў важнай для нашага раёна справе падчас рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі. Штогод, напярэдадні 9 Мая, сіламі кіраўнікоў раённых арганізацый ГА “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь”, раённага Савета ветэранаў, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў наводзіцца парадак на брацкай магіле і памятным знаку ў в.Залітобічы, месцы, адкуль ў 1944 годзе пачалося вызваленне Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сёлета напярэдадні святкавання Дня Перамогі за кошт сродкаў Фонду міру былі заменены таблічкі з надпісам “Тут жыве ветэран Вялiкай Айчынай вайны. Дзякуй за Перамогу!” на домаўладаннях ветэранаў. Ім была аказана дапамога ў навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях. Ветэраны вайны за кошт сродкаў фонду атрымалі да свята харчовыя наборы, да юбілейных дат ім уручаюцца каштоўныя падарункі.

 Члены раённай арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у палітычным жыцці раёна, уваходзілі ў састаў участковых выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працуюць у саставе раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Наша грамадская арганізацыя ўдзельнічае ў фінансавай падтрымцы пры правядзенні раённых мерапрыемстваў і ў сувязі са святкаваннямі Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, Дня сям’і, Дня маці і іншымі.
Актыўна працуем у межах рэалізацыі праграмы “Клопат і міласэрнасць” і праектаў “Дзіця міру”, “Дарагое слова мама”, “Мір для ўсіх”, “Мір без межаў” і іншых. Падчас дабрачынных акцый і мерапрыемстваў аказваецца дапамога інвалідам, дзецям-сіротам і дзецям з мнагадзетных сем’яў. Узнагароджваюцца пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Ушаноўваюцца ветэраны працы і былыя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада, актывісты Фонду міру падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды чарговай гадавіны стварэння Кіраўскага раёна.

У межах рэспубліканскай акцыі “Паклон вам нізкі, нашы дактары!” са словамі ўдзячнасці за добрасумленную працу і падарункамі наведалі калектыў раённай бальніцы. У няпросты час пандэміі каранавіруснай інфекцыі за кошт сродкаў фонду ў райбальніцу былі перададзены дэзсродкі і маскі, гаспадарчы інвентар. У палату для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ад раённых арганізацый Фонду міру і РГА “Белая Русь” набыты тэлевізар, мікрахвалевая печ і кававарка.

Не забываемся пра падтрымку маладога пакалення кіраўчан. Так, выхаванцы ЦДАДіМ атрымалі спартыўныя прылады для ўмацавання здароўя.
Усе гэтыя добрыя справы нельга было б увасобіць без дапамогі і падтрымкі неабыякавых людзей, калектываў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў нашага раёна.

Значны ўклад у рэалізацыю добрых спраў уносяць работнікі райбальніцы, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, РЦСАН, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райспажыўтаварыства і многія іншыя. Дзякуючых нашай агульнай неабыякавасці і грашоваму ўкладу аказваецца дапамога і падтрымка тым, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, хто мае вострую патрэбу ў клопаце і ўвазе. А гэта, у сваю чаргу, садзейнічае ўмацаванню згоды ў грамадстве.

Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

Новостная рубрика: