С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.

Зноў у нас у гасцях — белгародцы!

Вы здесь

30 ліпеня, Кіраўск /Улас. інф./. Па традыцыі, у раён на летні адпачынак завіталі рабяты з Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі — пабраціма нашага раёна. У гэты ж час дэлегацыя юных жыхароў Кіраўшчыны гасцюе на Белгародчыне.

Сёлета пазнаёміцца са славутасцямі нашага раёна, насычана, яскрава і запамінальна правесці адпачынак, які будзе доўжыцца 10 дзён, прыехалі ўдзельнікі дзіцячых харэаграфічных калектываў “Сувенір”, “Эўрыка”, “Мадэм”, “Крынічка” — усяго 35 дзяцей, 4 кіраўнікі і медык. Яны паабяцалі прадэманстраваць для кіраўчан і жыхароў раёна сваё майстрэства — рыхтуюць канцэртную праграму, якую пакажуць у раённым Доме культуры.

Размясціліся рабяты, на базе Жыліцкага сельгаскаледжа. Для іх падрыхтаваны забаўляльныя праграмы, экскурсіі ў Бабруйск, Магілёў, Нясвіж.

Новостная рубрика: