С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Сяброўству нашаму мацнець і далей!

Вы здесь

21 мая, Кіраўск /Уласн. інф./. У чарговы раз наш раён наведала дэлегацыя Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі, з якім вось ужо дванаццаты год у кіраўчан існуюць трывалыя сяброўскія сувязі. Галоўная мэта візіту белгарадчан — удзел у абласным турыстычным кірмашы “Прыдняпроўе-2008”(дарэчы, у падобным мерапрыемстве нашы сябры прымалі ўдзел і ў мінулым годзе).

Урачысты прыём дэлегацыі гасцей у саставе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Белгародскага раёна У.Б.Белавусава, генеральнага дырэктара ЗАТ “Племсаўгас “Разуменскі” М.В. Шулякоўскага, выканаўчага дырэктара ААТ “Сельгаспрад-прыемства “Перамога” М.І. Бяляева адбыўся ў райвыканкаме. Госці перадалі прывітанне ад кіраўніка Адміністрацыі Белгародскага раёна С.І. Цюцюнова новаму кіраўніку Кіраўскага раёна У.У.Піскіжаву і выказалі ўпэўненасць у тым, што лепшыя здабыткі і дасягненні, назапашаныя за перыяд нашай шматгадовай дружбы, будуць умацоўвацца і працягвацца, у першую чаргу, па арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей.

Гэта пацвердзіў і У.У.Піскіжаў:  сяброўскія, партнёрскія адносіны кіраўчане намераны прадаўжаць, а дружбу з расіянамі ўмацоўваць. Магчыма, заўважыў старшыня райвыканкама, можна будзе знайсці новыя формы супрацоўніцтва, у прыватнасці, па эканамічных пытаннях.

У знак дружбы і пры-знання белгарадчане і кіраўчане абмяняліся флагамі сваіх раёнаў.

Далей госці з Белгародчыны накіраваліся ў Магілёў, на турыстычны кірмаш, дзе правялі прэзентацыю, на якой пазнаёмілі прысутных са  славутымі мясці-намі свайго рэгіёна і запрасілі на экскурсіі. Экспанентам кірмашу быў і наш раён. Ва ўдзельнікаў і гасцей выклікалі інтарэс прэзентацыі аб Кіраўшчыне і Жыліцкім палаца-паркавым ансамблі.

Дэлегацыя белгарадчан у дні візіту пабывала з экскурсіяй на аб’ектах СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Новостная рубрика: