Сацыяльная бібліятэка

Вы здесь

21 мая, Кіраўск /Уласн. інф./. Дзейнасць Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў асаблівай рэкламе патрэбы не мае: людзі добра ведаюць, якія паслугі аказваюцца тут, звяртаюцца за дапамогай; клопат і ўвагу сацыяльных работнікаў адчуваюць адзінокія і састарэлыя грамадзяне. Да пераліку добрых спраў і пачынанняў нядаўна дадалася яшчэ адна ініцыятыва работнікаў Цэнтра: стварыць сацыяльную бібліятэчку з тым, каб перадаць кнігі ў Дом ветэранаў, маламаёмным грамадзянам. Даведачную, папулярную, мастацкую літаратуру, якая, магчыма, у кагосьці без патрэбы пыліцца дома на паліцах, можна прынесці ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання: тут ёй знойдуць карыснае прымяненне, дадуць другое жыццё.

Новостная рубрика: