27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Віншаванне для мілых дам

Вы здесь

12 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. Напярэдадні Дня жанчын у раённым Доме культуры прайшоў традыцыйны канцэрт-віншаванне для мілых дам. Ад імя раённай выканаўчай улады прысутных жанчын, а ў іх асобе — усіх прадстаўніц прыгожага полу раёна, вітаў першы намеснік старшыні райвыканкама В.А. Захарэнка. Ён уручыў віншавальную паштоўку і падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі кавалеру трох ордэнаў Працоўнай Славы Л.Н. Палевіч з Мышкавіч. Такога ж гонару былі ўдастоены Героі Сацыялістычнай Працы В.І. Баркоўская з Любоніч і Е.П. Дрозд са Стаўпішчаў, якія асабіста не змаглі прысутнічаць у гэты вечар на ўрачыстасцях у РДК. Ім падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ад ГА “Кіраўскае раённае аддзяленне Беларускага Фонду міру”, якое ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама В.У. Гаршкова, былі ўручаны дома.

Эстафету святочных віншаванняў і самых добрых пажаданняў прадоўжылі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Р.І. Куцілкін, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А.Л. Абросімаў, раённы ваенны камісар С.І. Паддубны і яго намеснік А.Л. Гайдукевіч, прадстаўнікі мужчынскай паловы калектываў райбальніцы, райаграпрамтэхзабеспячэння, ААТ “Кіраўсквадгас”, “мушкецёры” раённага вузла электрычнай сувязі, “гусары” СШ №1, “джэнтльмены” СШ №2 імя К.П. Арлоўскага і іншыя. Свае музычныя нумары мілым дамам дарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці: і дарослыя, і малышы.

Кветкі, музыка, усмешкі і цудоўны перад-святочны настрой ва ўнісон надыходзячай вясне панавалі ў гэты вечар у паўнюткай зале раённага Дома культуры!

Новостная рубрика: