С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Няхай выходзіць у людзі чалавек!

Вы здесь

9 лiстапада, Кiраўск /Уласн.iнф./ Традыцыйны конкурс, праводзімы сярод старшакласнікаў агульнаадукацыйных школ раёна — “Вучань года”, прайшоў на базе Цэнтра пазашкольнай работы.

На гэты раз першынство ў кемлівасці, глыбіні ведаў, уменні абараняць свой пункт гледжання, весці дыялог аспрэчвалі дзесяць прадстаўнікоў з дзесяці агульнаадукацыйных школ раёна. Усе яны выйшлі пераможцамі ўнутрышкольных конкурсаў і набылі пэўны вопыт вядзення барацьбы, таму ў цэлым мерапрыемства атрымалася цікавым, відовішчным, эмацыянальным. На жаль, не абышлося без невялікіх тэхнічных накладак, якія і ўдзельнікаў крыху з тэмпу збілі, і гледачам уражанне падпсавалі. Тым не менш, атмасфера конкурсу  атрымалася творчай, добразычлівай: камфортна сябе адчувалі і ўдзельнікі, і гледачы, і члены журы.

Канкурсантам для таго, каб выявіць пераможцу, неабходна было прайсці чатыры выпрабаванні. Самым аб’ёмным было самапрадстаўленне. Але, паколькі гэта было “дамашняе” заданне, то асаблівых складанасцей  пры яго выкананні рабяты не адчулі: усё было загадзя падрыхтавана і адрэпетыравана. Галоўнае — якаснае выкананне задуманага. Журы ацэньвалася арыгінальнасць формы падачы матэрыялу аб канкурсанце, паўната раскрыцця яго здольнасцей, заяўленых у партфоліа. Так, так усе ўдзельнікі прадставілі на конкурс свае партфоліа, і гэта было адно з чатырох заданняў, дзе пастараліся расказаць аб сабе, сваёй сям’і, захапленнях, планах на будучае.

Два наступныя заданні насілі пазнавальны характар: рабяты спрачаліся ў конкурсе эрудытаў, які правёў настаўнік гісторыі СШ№1 і кіраўнік клуба інтэлектуальных гульняў І.І.Лукашоў, і конкурсе “Я і Беларусь”, праведзеным метадыстам аддзела адукацыі па выхаваўчай рабоце Н.Я. Траццяковай. І калі першае выпрабаванне паказала дастатковую эрудыраванасць і кемлівасць удзельнікаў, то конкурс на веданне грамадска-палітычнай пабудовы Рэспублікі Беларусь выявіў шэраг прабелаў.

У цэлым канкурсанты паказалі сябе таленавітымі, граматнымі, рознабакова адоранымі людзьмі: гэта Сяргей Лаўрыненка з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, Таццяна Сямёнава са Скрыпліцкай СШ, Кацярына Кашубская з Любоніч, Аляксандра Мішчанкова з Баравіцы, Аляксей Ланкуць з Чыгірынскай СШ, Юлія Бяляўская з Жыліч і Кірыл Пацыенак з Добасны. Тройку ж прызёраў склалі Аліна Лазаковіч з СШ№1, леташні пераможца конкурсу “Вучань года” Юрый Кавалёў з Мышкавіч, які галантна ўступіў першынство вучаніцы 11 класа Паўлавіцкай СШ Алесі Лукановіч, заняўшай з перавагай у 0,4 бала першае месца.

Пераможцы атрымалі дыпломы ад аддзела адукацыі і прызы ад райкама «БРСМ», першы сакратар І.Тарабуева таксама ўручыла падарункі ўсім удзельнікам конкурсу.

Новостная рубрика: