Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Энергетыкі Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Вы здесь

Галоўная задача калектыву раёна электрасетак — бесперабойнае забеспячэнне электра­энергіяй спажыўцоў — прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, а таксама насельніцтва Кіраўшчыны.
Сёлета ў энергетычнай сетцы раёна адбыліся значныя перамены. Пасля маштабнай рэканструкцыі ўступіла ў строй вытворчая база, аб яе магчымасцях паведамляла раённая газета. У дадзены момант па ўзроўні тэхнічнай абсталяванасці і аўтаматызацыі гэта трэцяя база РЭС у краіне. Пра здабыткі РЭС за прайшоўшы год мы папрасілі расказаць начальніка арганізацыі Віталя СУДЗІБОРА:

— Аб выніках працы нашай арганізацыі дакладней за усё гавораць лічбы. Адразу скажу пра капітальны рамонт 135,7 км электрычных высакавольтных ліній 10кВ, 78 км электрычных сетак 0,4кВ, 20 закрытых і 44 комплексных трансфарматарных падстанцый.
Каб электрасеткі працавалі больш надзейна, нашы спецыялісты замянілі 210 высакавольтных ізалятараў ШФ-10 на ШФ-20, а таксама 30 дэфектных апор на ВЛ-10кВ і 70 — на ВЛ-0,4кВ; расчысцілі ад хмызняку трасы на ВЛ-10кВ агульнай плошчай 32,5 га.
Нямала непрыемнасцей прыносяць дрэвы, што падаюць на паветраныя лініі ў лясных масівах. Таму уздоўж іх на працягу 6,34 км была праведзена валка небяспечных дрэў. На электралініях напружаннем 0,4кВ былі заменены ўводы на ізаляваныя правады ў дамы 179 жыхароў, устаноўлена 5 пунктаў секцыянавання.
На працягу года РЭС забяспечваў выкананне сацыяльных стандартаў па асвятленні вуліц населеных пунктаў раёна.
У межах рэалізацыі праграмы па зніжэнні страт электраэнергіі работнікі РЭС замянілі 16 комплексных трансфарматарных падстанцый на аднафазавыя мачтавыя станцыі і комплексныя трансфарматарныя падстанцыі мачтавага тыпу.
Па прынцыпе «адно акно» выканана 25 комплексных паслуг па падключэнні электраўстановак спажыўцоў да электрычных сетак.
Праведзена замена 1386 прыбораў уліку электраэнергіі ў спажыўцоў. Згодна плана мадэрнізацыі, устаноўлена 40 вынасных шаф уліку на электрычных лініях 0,4 кВ ад КТП-333 у в.Казулічы.
Галоўнае багацце кожнага прадпрыемства — людзі, якія на ім працуюць. Калектыў сустракае сваё прафесійнае свята з добрымі паказчыкамі, дзякуючы добрасумленнаму стаўленню спецыялістаў раёна электрычных сетак да сваіх працоўных абавязкаў. У ліку лепшых хацелася б адзначыць майстра Івана Сямёнава, электраманцёра Максіма Нікіфарава, механіка Андрэя Пацыенка, кладаўшчыка Галіну Пятроўскую, кантралёра Святлану Савельеву, тэхніка Вольгу Лазаковіч. Паспяхова працуюць і пераймаюць вопыт старэйшых калег маладыя спецыя­лісты — электраманцёры Сяргей Рабаконь, Сяргей Леснікоўскі, Дзмітрый Хурсан, якія адказна і з душой ставяцца да сваёй справы.
Даніну павагі аддаем і тым, хто прысвяціў жыццё рабоце ў РЭС і выйшаў на заслужаны адпачынак. Напярэда­дні Дня энегретыка мы наведалі Рыгора Іванавіча Куцілкіна, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які адпрацаваў у РЭС больш за 30 год, частку з якіх — на пасадзе кіраўніка. Сустрэча атрымалася шчырай: Рыгор Іванавіч цікавіўся тым, што адбываецца ў РЭС зараз, таксама мы падзяліліся далейшімі планамі і перспектывамі развіцця. Трэба адзначыць былога кіраўніка раёна электрасетак Рыгора Алдашкіна, які 26 гадоў прысвяціў працы ў арганізацыі, а апошнія 14 — на чале калектыва. Пад яго кіраўніц­твам раён электрасетак дасягнуў пэўных поспехаў, а сам Р.М.Алдашкін быў адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама.
Я цверда ўпэўнены, што наступны год будзе для нашай арганізацыі не менш паспяховым, бо з такімі матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі і калектывам, які зла­джана і прафесіянальна спраўляецца з любымі задачамі, ду­маць інакш немагчыма.
 

Новостная рубрика: