31 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў канцэрт-прэзентацыя Кіраўскага раёна «Няма на свеце края даражэй, дзе давялося нарадзіцца» у рамках абласнога творчага марафона «Натхненне малой Радзімы».
Сваё майстэрства прадставілі лепшыя калектывы Кіраўскага раёна: народны аутэнтычны фальклорны ансамбль «Спадчына» Любоніцкага сельскага Дома культуры, народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» Мышкавіцкага сельскага Дома культуры, народны духавы аркестр «Фанфары Кіраўска», удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Бадзёрасць» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, вакальнага ансамбля «Надзея».
Кіраўшчына – вельмі гасцепрыімная і шчодрая зямля, дзе кожны рад сустракаць гасцей і частаваць рознымі прысмакамі. Вось і ўдзельнікі вакальных ансамблей «Чараўніцы» Дабаснянскага сельскага Дома культуры і «Харашухі» Баравіцкага сельскага Дома культуры завіталі на канцэрт з «Ярмаркай» ды прысмакамі.
На працягу дня ў фае другога паверха раённага Цэнтра культуры і вольнага часу кожны жадаючы мог наведаць майстар-класы майстроў Салановіч Марыі Іванаўны – ткацтва (Любоніцкі сельскі Дом культуры), Ліпоўскай Тамары Аляксееўны – вырабы з бумагі (Мышкавіцкі сельскі Дом культуры). Жадаючых навучыцца цікаваму рамяству было шмат, таму каля майстроў ўвесь дзень было шматлюдна.
Вельмі яркая і цікавая атрымалася фотавыстава «Моя малая родина» у ўдзельнікаў фота-клуба «Мир глазами детей»раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.
На працягу дня ўсе жадаючыя маглі наведаць выставу работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў клубных фарміраванняў клубных устаноў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна».
Галоўны скарб нашай Кіраўшчыны – гэта людзі! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае імя беларусаў. І сення кожны з нас з гонарам можа сказаць: «Мой край у маім сэрцы!»