С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

У межах Тыдня міру

Вы здесь

У межах Тыдня міру, які пройдзе ў Беларусі з 17 па 24 верасня, у раёне запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў.

Ва ўстановах адукацыі, Жыліцкім сельгаскаледжы, з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый будуць наладжаны гадзіны інфармавання, гутаркі, лекцыі, прысвечаныя дадзенай тэматыцы. Плануецца арганізацыя тэматычных выстаў-праглядаў, выстаў перыядычных выданняў, стэндаў, куткоў, прымеркаваных да Тыдня міру і Года малой радзімы.Воіны-інтэрнацыяналісты правядуць сустрэчы са школьнікамі.Знакавай падзеяй стане адкрыццё памятнага знака ў в.Залітобічы, які з’явіўся ўвасабленнем пачатку вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Юнакі і дзяўчаты прымуць удзел у маладзёжнай акцыі «Помнікам - наш клопат» па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання абаронцаў Айчыны, ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Малышы паўдзельнічаюць у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мір, у якім я жыву», а таксама ў дзіцячай праграме «Усе дзеці за мір на планеце!». Для падлеткаў наладзяць забаўляльна-гульнявую праграму «Сонечнаму міру - Да! Да! Да!».
Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама будзе наладжана дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў, накіраваных на фарміраванне ў маладога пакалення поглядаў на мірнае вырашэнне ўзнікаючых праблем «Той, хто ідзе дарогай міратворцаў», «У імя міру на зямлі».Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак будзе наладжаны конкурс малюнкаў «Нам гэты мір завешчана берагчы». Школьнікі і навучэнцы прымуць удзел у паходах па месцах баявой і працоўнай славы Кіраўшчыны, прадэманструюць свае спартыўныя навыкі ў спартландыі «Мы - за мір!». Памятным мерапрыемствам стане ўшанаванне сем’яў, у якіх 21 верасня, у Дзень міру, народзіцца дзіця.

 

Новостная рубрика: