У перыяд з 10 па 25 снежня 2019 г. у раёне будзе праводзіцца агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый арганізацый, устаноў, сельгасарганізацый. Яго мэта — актывізацыя дзейнасці працоўных калектываў, абагульненне і распаўсюджванне станоўчага вопыту па паляпшэнні мастацкага ўпрыгожвання фасадаў будынкаў і прылягаючых тэрыторый, што будзе садзейнічаць святочнаму настрою жыхароў і гасцей горада і раёна.
У аглядзе-конкурсе могуць удзельнічаць усе суб’екты гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці.