С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

XXVІІ Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах

Вы здесь

Сёння ў Бялынічах праходзіць XXVІІ Дзень беларускага пісьменства. Яго тэматыка – Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Падчас адкрыцця свята з галоўнай сцэны гучалі словы пра літаратурную спадчыну Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні і інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч адзначыў: «Некаторыя з мясцовых жыхароў памятаюць, як на Савецкай вуліцы ўлетку 1994 года сабраліся людзі. Яны ведалі, што праз Бялынічы па дарозе на Мінск павінен праехаць Аляксандр Лукашэнка, які толькі-толькі быў абраны кіраўніком краіны. Людзі дачакаліся свайго Прэзідэнта. Віншавалі яго з перамогай, адна з жанчын нават прынесла каравай. І, безумоўна, кожны з прысутных спадзяваўся, што іх родныя Бялынічы пры народным Прэзідэнце з пасёлка ператворацца ва ўтульны для жыцця гарадок».

Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў, што сёння святочны райцэнтр дапамагае даць аб’ектыўную ацэнку таму, ці споўніліся гэтыя надзеі. І справа тут не толькі ў абноўленых вуліцах і новых аб’ектах. «Тут большае. Жаданне Прэзідэнта ўдыхнуць жыццё ў маленькія гарады і пасёлкі, захаваць сапраўдную Беларусь – з духмяным караваем і шчырымі людзьмі. І такія святы, як сёння, дапамагаюць гэта зрабіць», – упэўнены Андрэй Кунцэвіч.

Пачынаючы з 1994 года, Дзень беларускага пісьменства прымалі ў самых розных кутках Беларусі. І за гэты час свята прайшло шлях да маштабнага праекта, без якога нельга ўявіць духоўнае жыццё нашага народа. «Мы прайшлі гэты шлях разам. І змаглі пабудаваць нашу мірную Беларусь таму, што былі разам. Таму словы Прэзідэнта пра яднанне беларусаў у пасланні да ўдзельнікаў сёлетняга свята гучаць па-асабліваму», – канстатаваў Андрэй Кунцэвіч.

Вітаючы гасцей Дня беларускага пісьменства, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падкрэсліў, што на Бялыніцкай зямлі жывуць працавітыя і таленавітыя людзі. Тут моцная літаратурная спадчына, таму   райцэнтр абраны сталіцай правядзення свята. І гэта – гонар для Магілёўшчыны.

«Сёння мы аддаём даніну памяці тым, хто ствараў беларускую культуру, падымаў на высокі ўзровень мастацкае слова. Іх імёны ведае ўвесь свет: Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч і многія іншыя. Кніга заўсёды для беларусаў была крыніцай ведаў, падмуркам нацыянальнага развіцця », – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній звярнуў увагу на тое, што Дзень беларускага пісьменства – гэта свята для кожнага, хто паважае родную мову і культуру, стараецца ўмацаваць і падтрымаць старажытныя духоўныя традыцыі.

Новостная рубрика: