С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Вы здесь

Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

Працягваем публікацыю меркаванняў жыхароў раёна пра значнасць шостага Усебеларускага народнага сходу, пра тое, чаго яны ад яго чакаюць і якія тэмы лічуць неабходнымі для абмеркавання.

Ілья СЯМЁНАЎ, ветэрынарны ўрач КСУП “Ніва-Барсукі”:

– Значнасць Усебеларускага народнага сходу ў тым, што менавіта там павінна вызначыцца будучыня нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку, яе далейшае развіццё. І нам, маладым, безумоўна, важна, якое месца ў грамадстве зоймем мы. Вельмі б хацелася, каб роля моладзі ў грамадстве ўзрастала, каб на кіруючыя пасады прыходзіла больш перспектыўных, ініцыятыўных  кадраў з новымі, цікавымі, крэатыўнымі ідэямі, якія б садзейнічалі дынамічнаму развіццю дзяржавы, яе інтэлектуальнага патэнцыялу. Наогул, за моладдзю — заўтрашні дзень. Таму хочацца пачуць як мага больш пытанняў і адказаў, якія тычацца яе ва ўсіх сферах дзейнасці.

Лічу, што на новы ўзровень неабходна ўзняць патрыятычнае выхаванне, прыцягненне моладзі ў грамадскае жыццё. І ў гэтым плане адметнае месца трэба надаць актыўнай рабоце ўжо сёлета,у год, які яб’яўлены Годам народнага адзінства. Мы павінны ўсе быць адзіным народам, адзіным цэлым, каб захаваць суверэнітэт Беларусі, дзейнічаць у імя міру ў роднай краіне і яе працвітання.

 

Новостная рубрика: