С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Сустрэча дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Віктара Кузьменкі ў працоўным калектыве РАУС

Вы здесь

У раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшла чарговая вытворчая нарада, ская супала з урачыстай датай – 86-годдзем з дня ўтварэння Кіраўскай міліцыі.

Адкрываючы нараду, начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч павіншаваў з гэтай нагоды асабісты састаў райаддзела і перадаў віншаванні ад начальніка упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Ігара Шчарбачэні, падраздзяленняў абласной міліцыі, райаддзелаў, ветэранскай арганізацыі УУС Магілёўшчыны.

У межах нарады адбылася сустрэча з калектывам райаддзела першага намесніка начальніка РАУС, дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Віктара Кузьменкі. Ён расказаў сабраўшымся аб асноўных момантах форуму, падзяліўся ўражаннямі.

– Для мяне быў вялікі гонар прадстаўляць наш раён і непасрэдна наш калектыў на мерапрыемстве такога высокага ўзроўню, – адзначыў Віктар Кузьменка. – Даклад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі зрабіў вялікае ўражанне.

Адзін з блокаў быў прысвечаны тэме інфармацыйнай бяспекі. Як было сказана, Беларусь напярэдадні леташніх прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх падверглася вялікаму інфармацыйнаму ўздзеянню з боку шэрагу краін. На апазіцыйных уладзе сайтах Інтэрнэт-прасторы, у сацыяльных сетках, на інфармканалах аказвалася ўздзеянне на людзей і, у першую чаргу, на моладзь. У грамадства, па сутнасці, імкнуліся ўнесці раскол, узняцьпратэстны настрой. Думаю, трэба тлумачыць падрастаючаму пакаленню, што любую атрымліваемую інфармацыю неабходна грунтоўна аналізаваць і рабіць правільныя вывады. Мы усе нясем адказнасць за нашу краіну, яе будучае.

Віктар Кузьменка нагадаў, што падчас выступлення на сходзе Кіраўнік дзяржавы даў высокую ацэнку рабоце ўсіх сілавых структур за тое, што іх прадстаўнікі не паддаліся на правакацыі, абаранялі закон і парадак.

Асаблівая ўвага на сходзе, падкрэсліў дэлегат, была нададзена патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення.

Віктар Кузьменка таксама акрэсліў іншыя пытанні, якія былі ўзняты на народным форуме.  

 

Новостная рубрика: