С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

У Жылічах адбылася сустрэча з насельніцтвам рабочай групы на чале з кіраўніцтвам раёна

Вы здесь

Рабочая група Кіраўскага райвыканкама на чале з яго старшынёй Міхаілам Гулым і старшынёй Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай сустрэлася з жыхарамі Жыліч.

Кіраўнікі і прадстаўнікі ўстаноў, арганізацый і службаў, якія адказваюць за жыцезабеспячэнне насельніцтва, абмеркавалі з прысутнымі хвалюючыя пытанні.

Значная ўвага была нададзена пытанням, звязаным з капітальным рамонтам шматкватэрнага дома па вул. Ядлоўскага, які плануецца зрабіць сёлета. Тлумачэнні жыхарам даў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі.

Былі таксама абмеркаваны пытанні на тэму медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, адказы на якія дала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Жанна Афонькіна.

Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Гулы расказаў прысутным аб асноўных момантах VI Усебеларускага народнага сходу, падзяліўся ўражаннямі.

 

Новостная рубрика: