С 20.07.2026 по 19.08.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области. | С 01.07.2026 по 31.07.2026 проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области

Збожжаўборачны экіпаж з РАПТЗ першым у раёне намалаціў больш за тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці

Вы здесь

Сёння на мехдвары ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ў Пацавай Слабадзе адбылося ўрачыстае ўшанаванне лідараў жніва: экіпаж айчыннага збожжаўборачнага камбайна КЗС-1218 у саставе Валянціна Сулімскага і Юрыя Русецкага першым у раёне перакрочылі тысячны рубеж па намалотах збожжа.

Павіншаваць перадавікоў прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і кіраўніцтва таварыства. Камбайнерам былі ўручаны грашовыя прэміі – ад кіраўніцтва сельгасарганізацыі ў межах працоўнага спаборніцтва, а таксама майкі і кепкі лідараў жніва, пераможныя вымпелы і наклейкі на камбайн – ад райкама прафсаюза.

Новостная рубрика: