Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Жыхары Кіраўшчыны дзеляцца меркаваннямі аб дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства

Вы здесь

Нас аб’ядноўваюць людзі, падзеі і традыцыі – 17 верасня – Дзень народнага адзінства

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/09/%D0%AF%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87-%D0%92.-867x1024.jpg

Валянціна ЯСКЕВІЧ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ №2 імя К.П.Арлоўскага:

– Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – заснавана 7 чэрвеня бягучага года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адзначаць свята мы будзем 17 верасня. Выбар менавіта гэтай даты невыпадковы, мае гістарычныя падставы. Менавіта дзень 17 верасня 1939 года паклаў пачатак уз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі, якая была падзелена ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы.

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства тэрыторыі краіны, сем’яў, беларускага народа ў цэлым дазволіла нашай дзяржаве разам з усім савецкім народам выстаяць у часіны Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адной з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

На мой погляд, такое свята, як Дзень народнага адзінства, сапраўды было патрэбна нашаму грамадству. У Беларусі на працягу стагоддзяў побач, у згодзе жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, культур і рэлігій. Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена крочыць уласным шляхам развіцця. Я, як прадстаўнік галіны адукацыі, бачу адну з задач педагогаў – паказаць юным грамадзянам Беларусі, што сёння мы валодаем сапраўдным багаццем – жывем у мірнай, прыгожай, стабільнай і незалежнай краіне. У нас ёсць гісторыя, якой па праву можна ганарыцца, багатыя культурная і духоўная спадчына, традыцыі нашых продкаў. Педагогі разам з бацькамі павінны вучыць дзяцей берагчы і абараняць багацці Радзімы, імкнуцца да іх прымнажэння, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі, традыцыі нашага працавітага народа.

Залогам паспяховага развіцця дзяржавы з’яўляецца адзінства яе народа, а аб’ядноўваюць нас славутыя людзі, знакавыя падзеі і народныя традыцыі – тое, што мы павінны шанаваць.

Новостная рубрика: