Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Энергетыкі Кіраўскага раёна адзначылі прафесійнае свята

Вы здесь

Учора сваё прафесійнае свята адзначылі энергетыкі. З гэтай нагоды ў Цэнтры вольнага часу г.Кіраўска прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны лепшыя прадстаўнікі раёна электрычных сетак РУП “Магілёўэнерга” філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі”.

Сярод ганаровых гасцей – намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі, дырэктар філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” Антон Каранкевіч.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта віншаванні з прафесійным святам адрасаваў энергетыкам Вячаслаў Нявінскі. Тое, што спажыўцы раёна бесперабойна атрымліваюць электраэнергію, падкрэсліў ён – гэта вынік кругласутачнага дзяжурства дыспетчараў і аператыўна-выязных брыгад, карпатлівай і часта небяспечнай працы электрыкаў-рамонтнікаў, высокапрафесійных адносін да сваіх абавязкаў кожнага члена калектыву. Пра тое, што кожны працаўнік на сваім месцы, адказны і дысцыплінаваны, сведчыць той факт, што кожны год узнагародамі розных узроўняў адзначаюцца дзясяткі энергетыкаў раёна.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_97932_1.jpg

За шматгадовую, добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы раёна, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём энергетыка Вячаслаў Нявінскі ўручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў машыністу аўтавышкі і аўтагідрапад’ёмніка раёна электрасетак Віктару Лапацінскаму. Падзякі райсавета дэпутатаў былі аб’яўлены электраманцёрам па эсплуатацыі размеркавальных сетак Яўгену Ханяку і Андрэю Капусціну.
Падзякі райвыканкама былі аб’яўлены майстрам Яўгену Пятроўскаму, Івану Сямёнаву і Аляксандру Вангілеўскаму.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98102_1.jpg

За дасягненне высокіх паказчыкаў у работе, надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне народнай гаспадаркі і насельніцтва энерганосьбітамі і ў сувязі з 90-годдзем беларускай энергасістэмы Ганаровым знакам ДВА электраэнергетыкі “Белэнерга” адзначаны слесар па рамонце гідратурбіннага абсталявання 5 разрада Чыгірынскай ГЭС Уладзімір Садоўскі. Падзяка ДВА “Белэнерга” аб’яўлена майстру Валерыю Прымаку.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98122_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98682_1.jpg

Ганаровай граматы РУП электраэнергетыкі “Магілёўэнерга” ўдастоена кантралёр энергазабяспечваючай арганізацыі 4 разрада Святлана Савельева. На Дошку Гонару філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” занесены партрэт электраманцёра аператыўна-выяздной брыгады 5 разрада Аляксандра Шубарава. Ганаровай граматы філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” ўдастоены вадзіцель аўтамабіля 5 разрада Сяргей Сідарэнка, Падзякі – трактарыст 5 разрада Сяргей Рабаконь.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98322_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98602_1.jpg

Дырэктар філіяла “Бабруйскія электрычныя сеткі” Антон Каранкевіч павіншаваў энергетыкаў з прафесійным святам, пажадаў ім бесперабойнай і стабільнай работы і ўручыў калектыву раёна электрасетак ключы ад новага аўтамабіля-аўтавышкі.

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98832_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98462_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98482_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98562_1.jpg

http://www.kirovsk.by/wp-content/uploads/2021/12/MG_98552_1.jpg

Святочны настрой і музычныя нумары падарылі энергетыкам раёна культработнікі.

Новостная рубрика: