С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў у Кіраўску

Вы здесь

Штогод 15 лютага, у дзень чарговай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, у Кіраўску каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, праходзіць мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Па-веснавому сонечнае надвор’е ўнесла цеплыню і пяшчоту ў атмасферу сёлетняга мерапрыемства, якое было заклікана захоўваць памяць у імя міру на зямлі.

Удзельнікаў мітынгу, сярод якіх былі кіраўніцтва раёна, члены раённага выканаўчага камітэта, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, моладзь, вітала старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава. У сваёй прамове яна нагадала, што за 9 год, на працягу якіх доўжылася буйнейшая антытэрарыстычная кампанія на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, праз пекла баявых дзеянняў прайшло больш за 30 тысяч беларусаў, у тым ліку 82 кіраўчаніны. Траім нашым землякам не давялося жывымі вярнуцца на родную зямлю…

“Верныя прысязе, нашы салдаты гераічна змагаліся на афганскай вайне, праяўляючы свае лепшыя якасці: патрыятызм, адданасць і вернасць Айчыне, адвагу, высокую грамадзянскасць і свядомасць, – працягвала Галіна Паўлаўна. – Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пазней, у выніку атрыманых ран і хвароб, 311 прапалі без вестак.

Менавіта воіны-інтэрнацыяналісты першымі ў свеце кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму і назаўсёды засталіся вернымі ваеннай прысязе”.

Звяртаючыся да былых воінаў-інтэрнацыяналістаў, Галіна Слабоднікава адзначыла: “Ва ўмовах новых выклікаў сучаснасці наша дзяржава высока цэніць вашу ролю ва ўмацаванні згоды ў грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення. Жыхары Кіраўшчыны ўдзячныя вам за мужнасць, гераізм, вернасць воінскім традыцыям.

Мы заўсёды будзем памятаць тых, хто годна выканаў свой воінскі абавязак.”.

Слова трымаў начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята маёр Андрэй Гайдукевіч, які падкрэсліў, што грамадскасць павінна беражліва захоўваць памяць аб тых, хто з годнасцю выканаў воінскі абавязак, – у навучанне і спадчыну нашчадкам.

Мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у Афганістане воінаў-землякоў – ураджэнцаў Кіраўшчыны: Пятра Петрусевіча, Віктара Шумілава, Аляксандра Ядлоўскага. Пасля мітынгу адбылося ўскаладанне вянкоў і кветак да іх магіл у в.Гарадзец і аг.Жылічы.

…Год за годам афганская вайна ўсё далей адходзіць у гісторыю, аднак яна і дагэтуль жыве ў нашай памяці і будзе жыць вечна, бо яе радкі напісаны крывёй савецкіх салдат і слязамі іх матуль… Памятаць у імя міру на зямлі, у імя любові і светлай будучыні.

Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара і Наталлі ХАДАКОВАЙ.

Новостная рубрика: