Працягам абласнога фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” стала творчая прэзентацыя Кіраўскага раёна, якая адбылася 2 лістапада ў Магілёўскім абластным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
Мэтай фестывалю з’яўляецца адлюстраванне поспехаў раёнаў Магілёўшчыны ў розных сферах, папулярызацыя багатай гістарычнай палітры рэгіёна, папулярызацыя культурных, гістарычных, турыстычных брэндаў вобласці.
На пляцоўцы ля ўстановы культуры “Магілеўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” гасцей мерапрыемства сустракалі пачастункамі і песнямі вакальны ансамбль“Чараўніцы” Дабаснянскага сельскага Дома культуры.
Творчыя нумары на пацверджанне звання “народны” прадставілі ансамбль народнай песні “Мілавіца” Мышкавіцкага сельскага Дома культуры і фальклорна-этнаграфічны калектыў “Спадчына” Любоніцкага сельскага Дома культуры. Народныя матывы і гучныя спевы калектываў прыцягвалі ўсё больш аматараў народнай творчасці.
На пацверджанне звання “ўзорны” сваю праграму прадставіла студыя юнага мадэльера “Жамчужына” ДАУ “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска”.
Акрамя гэтага музычную праграму прадставіў народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”. У рэпертуары калектыву – музыка розных эпох і стыляў – яна падбіраецца і аранжыруецца нязменным кіраўніком і дырыжорам аркестра Аляксандрам Хадаковым, творчым чалавекам, энтузіястам, глыбока адданым сваёй справе прафесіяналам.
У той жа час у фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра кожны жадаючы мог наведаць выставу майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кіраўскага раёна. Ярка і відовішчна прадставіў сваю экспазіцыю раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Яскаравым і непаўторным была канцэртная праграма – гэта было сапраўднае свята аматарскай творчасці, дзе была прадстаўлена фальклорная песенная, харэаграфічная і вусная народная творчасць, сучасныя віды аматарскай творчасці.
Сярод ганаровых гасцей свята былі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Стальмашок, дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны метадчыны цэнтр народная творчасці і культурная асветнай работы” Алег Хмялькоў, прадстаўнікі структур аблвыканкама, Кіраўскага райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў.