У раёне прайшоў чарговы Дзень жывёлавода. Прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі гаспадарак, прафсаюз наведалі калектывы МТК і МТФ сельгасарганізацый, правялі з работнікамі галіны гутаркі аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2022 годзе, планах і задачах на год бягучы.
У той жа час жывёлаводы мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні, на некаторыя адказы былі дадзены адразу, патрабуючыя больш дэталёвага разгляду – узяты на кантроль для накіравання іх па кампетэнцыі вырашэння.
Так, з работнікамі МТФ “Скрыпліца” КСУП “Ніва-Барсукі” сустрэліся намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка. Удзел у размове прымалі таксама дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Рыняк, начальнік РАНС Сяргей Собаль.
Іван Грышчанка падкрэсліў, што наш раён працягвае захоўваць лідзіруючыя пазіцыі ў Магілёўскай вобласці па шэрагу паказчыкаў у сельскагаспадарчай галіне. Па яго словах, рэзервы для развіцця жывёлагадоўчай і раслінаводчай галін яшчэ ёсць, і над гэтым неабходна працаваць.
Даведаліся жывёлаводы і аб фінансава-эканамічным становішчы, тэмпах будаўніцтва, развіцці і дзейнасці сацыяльнай сферы, занятасці і заработнай плаце па раёне.
Тэму бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва агучыў у сваёй прамове Сяргей Собаль. Ён давёў да ведама сяльчан статыстыку адбыўшыхся летась і ў бягучым годзе пажараў, а таксама гібелі лю-дзей на іх. Сярод фактараў, якія прывялі да вогненных трагедый – злоўжыванне грамадзян спіртнымі напоямі і курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.
Спыніўся прадстаўнік РАНС і на небяспецы вясновага лёду, выхад на які можа прывесці да трагедыі. Абмеркавалі пытанне выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія ў небяспечнай вогненнай сітуацыі здольныя папярэ-
дзіць бяду. Працаўнікам фермы была раздадзена друкаваная прадукцыя па бяспецы жыццядзейнасці.
Затым работнікі фермы мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні, выказаць свае прапановы па рашэнні тых ці іншых праблем.
У межах Дня жывёлавода адказныя асобы правялі сустрэчы з працаўнікамі МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, МТК “Баравіца” СВК “Бераснёўскі”, МТФ “Чыгірынка” СГФ “Чыгірынка”.
Людміла СЯМЁНАВА.