С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

На сесіі Кіраўскага райсавета дэпутатаў ушанавалі былога дырэктара КСУП «Барчыцы-агра» Уладзіміра Ядчанку

Вы здесь

“У сельскай гаспадарцы працуюць сапраўдныя патрыёты, людзі, якія заўсёды былі і застануцца прыкладам працавітасці, трываласці, адданасці сваёй справе і роднай зямлі…”, – лічыць былы дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Барчыцы-агра» Уладзімір Ядчанка.

На пазачарговай 53-й сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 18 ліпеня, былі разгледжаны пытанні: “Аб устанаўленні колькасці выбарчых акругоў і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах у Кіраўскі раённы Савет дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання”; “Аб змяненні рашэнняў Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 сакавіка 2022 года №42-7”. Пачалася сесія з урачыстасці – ушанавання былога дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Барчыцы-агра» Уладзіміра Ядчанкі.

Уладзімір Міхай­лавіч ураджэнец Нараўлянскага раёна Гомельскай воб­ласці. На Кіраўшчыну разам з сям’ёй трапіў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 37 гадоў мінула з той пары, і ўвесь гэты час герой нашых радкоў працаваў у былым калгасе “Беларусь”, а цяпер КСУП “Барчыцы-агра”: спачатку вадзіцелем, а потым – 5 гадоў намеснікам і 19 кіраўніком гас­падаркі. Такое пастаянства ў яго жыцці выклікана вялікай любоўю да сваёй другой малой радзімы, павагай да людзей, з якімі поплеч працаваў падчас станаўлення сённяшняй гаспадаркі. На думку Уладзіміра Міхайлавіча, праца ў сельскай гаспадарцы патрабуе поўнай аддачы, упартасці, яна няпростая і крапатлівая, таму тут працуюць сапраўдныя патрыёты, адданыя сваёй справе і зямлі людзі.
Кіраўніцтва раёна і калегі прызналі дасягненні і намаганні кіраўніка сельгас­прадпрыемства. Старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава ў сваёй прамове адзначыла: “За перыяд працы на Кіраўшчыне Уладзімір Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе адказным работнікам. На ўсіх пасадах да вырашэння пытанняў падыходзіў з разуменнем і поўнай адказнасцю. З раніцы і да позняга вечара шчыраваў у сваёй гаспадарцы: на палях, фермах, з людзьмі, чым здабыў павагу калег і кіраўніцтва раёна. Ён неаднаразова ўзнагароджваўся за працоўныя заслугі”. Галіна Паўлаўна падзякавала Уладзіміру Ядчанку за работу і ўручыла Ганаровую грамату Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Кіраўскага раёна. Яна выказала ўпэўненасць, што нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак Уладзімір Міхайлавіч будзе дзяліцца з моладдзю сваім жыццёвым і прафесійным вопытам.
Ад імя дэпутацкага корпуса намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталля Шапавалава падзякавала Уладзіміру Міхайлавічу за плённую працу, патрыятызм, працаздольнасць і той прык­лад, які ён падаваў доўгія гады іншым, знаходзячыся на такой адказнай пасадзе. Наталля Іванаўна ўручыла Уладзіміру Ядчанку Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў.

Такую ж узнагароду У.М.Ядчанка атрымаў ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Начальнік упраўлення Аляксандр Кісялёў адзначыў за добрасумленную працу Уладзіміра Міхайлавіча і пажадаў яму плённага адпачынку.

Ад імя кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна, абласнога аграпрамысловага саюза, членам якога шмат гадоў з’яўляецца і КСУП “Барчыцы-агра”, дырэктар ААТ “Рас­свет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель падзякаваў калегу за сумесную нялёгкую працу, аб якой ведаюць далёка не ўсе, за сяброўства, якое абавязкова працягнецца.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер узнагародзіў Уладзіміра Ядчанку нагрудным знакам “Гонар прафсаюзнага руху”, выказаў яму словы падзякі за значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства па абароне правоў і законных інтарэсаў калектыву сельгаспрадпрыемства.

Словы шчырай удзяч­насці за плённае супрацоўніцтва па выхаванні падрастаючага пакалення выказала Уладзіміру Ядчанку дырэктар Барчыц­кай СШ Святлана Акуліч. Яна адзначыла, што гаспадарка заўсёды аказвае дапамогу ў падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года, кожнае лета прымае студатрадаўцаў, вучні школы – нямногія з тых, хто за асаблівыя поспехі ў вучобе атрымлівае стыпендыі ад сельгаспрадпрыемства. І ва ўсім гэтым, зразумела ж, заслуга асабіста Уладзіміра Міхайлавіча.

Уладзімір Ядчанка выказаў удзячнасць усім, а ў першую чаргу кіраўніцтву раёна, за цёплае “да пабачэння”, супрацоўніц­тва, давер, падтрымку, увагу і разуменне пры вырашэнні вытворчых і жыццёвых пытанняў…

 

Новостная рубрика: