27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Першымі на Магілёўшчыне па дзве тысячы тон на айчынных машынах намалацілі рассветаўцы!

Вы здесь

 На фінішнай прамой жніво ў сельгасарганізацыях Кіраўшчыны. А повады для таго, каб у чарговы раз парадавацца за поспехі нашых хлебаробаў-землякоў не заканчваюцца!
 
  Ужо другі раз падчас сёлетняй уборачнай кампаніі наш раён наведваюць прадстаўнікі ААТ “Гомсельмаш”. Ды ўсё па тым жа адрасе і з візітам да ўсё тых жа адрасатаў. Здаецца, зусім нядаўна ўладальнікамі ўзнагарод ад акцыянернага таварыства сталі старшыя камбайнеры ААТ “”Рассвет імя К.П. Арлоўскага” Мікалай Белакурскі і Юрый Асташоў. Менавіта яны першымі на Магілёўшчыне на камбайнах ад “Гомсельмаша” тады перакрочылі рубеж у тысячу тон намалочанага збожжа. І вось зноў “выстралілі” ўдалым дуплетам: цяпер кожны з іх першымі ў Прыдняпроўскім краі дабіліся двухтысячнага намалота на ўсё тых жа машынах айчыннай вытворчасці. Чатыры тысячы на дваіх і – чарговыя падарункі ад “Гомсельмаша”!
 
  Прама ў полі перадавых механізатараў павіншавалі і ўручылі ім Падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і лідарскую атрыбутыку прадстаўнікі прадпрыемства – начальнік упраўлення маркетынгу Павел Цілічэнка, прадстаўнік гандлёвы ўпраўлення продажу Мікалай Цімашэнка, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, старшыня прафкама “Рассвета” Святлана Акуліч.

Новостная рубрика: