5 мая, Клімавічы /Улас. інф./. У першамайскую раніцу, якая выдалася шчодрай на сонейка і цеплыню, ля Алеі Славы ў г.Кіраўску адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Святу працы. Удзел у ім прынялі кіраўнікі, старшыні прафкамаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, а таксама члены каманд, прыбыўшых на лёгкаатлетычны крос, прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі, 75-годдзю раённай газеты “Кіравец” і на прызы газеты “Советская Белоруссия”.