С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

З належнай увагай

Вы здесь

13 красавіка, Кіраўск /Уласн.інф./. Семінар-нарада па ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце ў арганізацыях раёна прайшоў у райвыканкаме з работнікамі, якія стаяць у рэзерве кадраў на пасаду намеснікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацыі па ідэалагічнай рабоце.

Наогул, раённым выканаўчым камітэтам надаецца вялікая ўвага фарміраванню дзейснага рэзерву кадраў. Гэта падчас семінара падкрэсліла і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н.П.Суравец. Яна ж пазнаёміла прысутных з працэсам фарміравання рэзерву кадраў і работай, якая праводзіцца з ім. Былі акрэслены і праблемы, якія існуюць у працэсе фарміравання рэзерву кадраў. У першую чаргу, яны  звязаны з негатоўнасцю ці нежаданнем некаторых спецыялістаў быць у будучым кіраўнікамі, а таксама недастатковай індывідуальнай работай на месцах.

На накірунках дзейнасці і формах работы ідэалагічнай вертыкалі спыніўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ю.М.Дайнека.

Асобна падчас семінара-нарады было разгледжана пытанне “Аб арганізацыі маладзёжнай палітыкі, як аднаго з накірункаў ідэалагічнай работы ў раёне”. З ім прысутных пазнаёміў начальнік аддзела моладзі райвыканкама А.Л. Карпук.

Новостная рубрика: