С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Водныя рэсурсы Кіраўшчыны ў лічбах і фактах

Вы здесь

27 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./.  Наш раён, як і вобласць у цэлым, дзякуючы свайму геаграфічнаму месцу знаходжання дастаткова забяспечаны падземнымі водамі пітной якасці.

За апошнія 10 год аб’ём забору вады з прыродных аб’ектаў скараціўся на 16% , у тым ліку падземнай вады — на 19%.

На тэрыторыі раёна працякае 13 рэк агульнай працягласцю 2309 км, маецца 12 штучных вадаёмаў агульнай плошчай 1187,5 га, 2 возеры агульнай плошчай 14,2 га.

 Цэнтралізаваным водазабеспячэннем карыстаецца каля 61% насельніцтва горада. У райцэнтры маецца 155 шахтных калодзежаў і 70 водаразборных калонак.

Для гаспадарчых і пітных патрэб жыхароў раёна выкарыстоўваецца толькі артэзіянская вада. Яе якасць у цэлым вышэй, чым паверхневых водных аб’ектаў. Тым не менш, якасць выкарыстоўваемай намі вады прымушае жадаць лепшага.

На будаўніцтва сетак і збудаванняў гаспадарча-пітнога водазабеспячэння ў Кіраўску — так званы водазабор “Малінаўка” магутнасцю 2000 м3 у суткі — на бягучы год выдзелена 676,2 млн. рублёў.

Новостная рубрика: