С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Правапарадак — справа агульная

Вы здесь

16 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./.   У райвыканкаме адбылося пасяджэнне штаба добраахвотных дружын, у якім прынялі ўдзел участковыя інспектары РАУС, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскасці. Начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС М.А.Каранкевіч праінфармаваў аб выніках дзейнасці  дружын за мінулы год. Ім былі адзначаны найбольш праблемныя моманты: многія дружыны дзейнічаюць фактычна;  дружыннікі альбо зусім не выходзяць на дзяжурствы або  дзяжураць адны і тыя ж; бывае,што ў саставе дружын знаходзяцца грамадзяне, якія неаднойчы прыцягваліся да адказнасці (у асноўным за адсутнасць флікераў). Было прапанавана ўзмацніць кантроль за дзейнасцю дружын,  у саставе дружын павінны быць неабыякавыя да грамадскіх праблем людзі, якія сапраўды жадаюць дапамагаць міліцыі.

Камандзіры добраахвотных дружын прадаставілі справаздачы. Узнятыя на пасяджэнні пытанні, выказаныя прапановы ўзяты на кантроль.

Новостная рубрика: