С 14 по 18 сентября 2026 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма». | С 01.09.2026 по 30.09.2026 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке.

Новая аўтастанцыя ўпрыгожыць горад

Вы здесь

16 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. Часовыя нязручнасці ў сувязі з распачаўшайся рэканструкцыяй будынка аўтастанцыі  кіраўчанам і гасцям горада  давядзецца цярпець  да восені. Закончыць работы мяркуецца ў лістападзе. За гэты час генеральнаму падрадчыку — ААТ “Кіраўсквадгас” неабходна будзе асвоіць 1720 млн.рублёў капіталаўкладанняў. Абноўленая аўтастанцыя, згодна заверджанага праекта, будзе мець абсалютна  іншы, чым зараз, выгляд, істотныя пераўтварэнні чакаюць і ўсю прылягаючую тэрыторыю. А пакуль продаж білетаў і пасадка пасажыраў на аўтобусы прыгарадных і міжгародніх маршрутаў ажыццяўляецца  ў дыспетчарскай аўтапарка №14.

Новостная рубрика: