С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Песні юнацтва нашых бацькоў

Вы здесь

16 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./.   З мэтай выхавання ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа на базе Цэнтра пазашкольнай работы прайшоў конкурс патрыятычнай  песні "Юнацтва нашых бацькоў", арганізаваны аддзелам па справах моладзі райвыканкама і раённым камітэтам "БРСМ", і прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прадстаўнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, навучальных устаноў раёна ўсяго 15 канкурсантаў у гэты дзень прадставілі на суд публікі і журы патрыятычныя песні аб Радзіме і арміі. Падрыхтаваліся да конкурсу выканаўцы грунтоўна — напэўна, не было ў зале чалавека, які б, слухаючы іх, не адчуў адказнасці перад сваёй Радзімай, любові да яе.

Падводзячы вынікі конкурсу, журы разам з ганаровымі гасцямі ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны Г.І.Куцілкіным і Л.І.Манько першае месца аддало Аляксандру Бабрыковічу, вучню Любоніцкай СШ, які выканаў песню “Дзевятнаццаць год”. Другое месца з песняй “У лесе прыфрантавым” занялі вучаніцы СШ №1 Святлана Ліпаўка і Наталля Яскевіч. Трэцяе месца падзялілі Марына Мелех з Любоніцкай СШ з песняй “Белая Русь” і Дар’я Лось з Мышкавіцкай СШ — песня “Запаліце свечкі” ў яе выкананні прагучала па асабліваму   велічна і патрыятычна.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.

Новостная рубрика: