С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Эканоміць у вялікім і малым

Вы здесь

10 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. Пытанні эканомнага расходвання паліўна-энергетычных,  матэрыяльных і грашовых рэсурсаў у сённяшніх умовах гаспадарання гіперактуальныя. Толькі іх эфектыўнае вырашэнне дазволіць вытворцам выканаць задачу выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі з найменшымі затратамі. Гэта падкрэсліў кіраўнік раённай вертыкалі ўлады У.У.Піскіжаў у ходзе пасяджэння райвыканкама, на якім абмяркоўваліся вынікі работы па энергазберажэнні ў 2008 годзе і задачы на 2009 год у святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. У рабоце пасяджэння прымалі ўдзел высокія госці: першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Г.В.Ляпуноў, старшыні Пастаянных камісій Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Савета Рэспублікі — па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні — Г.В.Навіцкі, Палаты прадстаўнікоў — па аграрных пытаннях —  С.І.Крыжэвіч, намеснікі начальнікаў аддзела паліва і энергетыкі і ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама М.Р.Юркоў і А.С.Кіблоў.

У раёне, пачынаючы з 2005 года, стабільна выконваецца мэтавы паказчык па энергазберажэнні, адзначалася ў ходзе пасяджэння. Дзякуючы праводзімым мерапрыемствам па энергазберажэнні і эканоміі паліва-энергетычных рэсурсаў, за тры апошнія гады адбылося скарачэнне спажывання кацельна-пячнога паліва на 15%, пакупной электраэнергіі — на 1,8%, цеплавой энергіі — на 20,4%, прамых абагульненых энергазатрат — на 11,7%.

Праграмай энергазберажэння раёна на 2008 год было прадугледжана ўкараненне 48 пунктаў з гадавым эканамічным эфектам 1290 тон умоўнага паліва. Па становішчу на пачатак бягучага года было ўкаранёна поўнасцю 39 мерапрыемстваў, па 3-х работы працягваюцца, 2 па прычыне недахопу грашовых сродкаў перанесены на 2009 год. Атрыманы эфект склаў 222,4 тоны ўмоўнага паліва. Увод пэўных мерапрыемстваў прыйшоўся на трэці-чацвёрты кварталы мінулага года, таму эфект ад гэтага будзе адчувальны толькі  сёлета.

Падрабязна аб укаранёных у 2008 годзе, згодна праграмы энергазберажэння, мерапрыемствах раённая газета пазнаёміла сваіх чытачоў у адным з папярэдніх нумароў.

На пасяджэнні райвыканкама адзначалася, што не ўсімі арганізацыямі раёна па выніках года забяспечана выкананне заданняў па энергазберажэнні і эканоміі рэсурсаў, згодна рашэння райвыканкама іх кіраўнікі атрымалі дысцыплінарныя спагнанні.

Значная ўвага  была нададзена пытанню аснашчэння кватэр і дамоў прыборамі індывідуальнага ўліку расходу халоднай вады — у гэтым УКП “Жылкамгас” і сельгасарганізацыямі дапушчана адставанне: калі на пачатак гэтага года ў раёне было аснашчана прыборамі 3913 кватэр (дамоў), або 77,2% ад задання, то гэты паказчык па вобласці і рэспубліцы перавысіў 90%. А, між іншым, па рэспубліцы, дзякуючы ўстаноўцы прыбораў, зніжана водаспажыванне на 11,8%. Таму рашэннем райвыканкама вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы і графікі ўстаноўкі лічыльнікаў вады, а забяспечыць іх выкананне кіраўнікам УКП “Жылкамгас”, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, “Калгас “Ніва”, “Калгас “Свярдлова”, “Добасна-агра”, “Бераснёўскі”, “Калгас “Беларусь”, СГФ “Чыгірынка” неабходна да 1 мая бягучага года.

Як адзначыў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Г.В.Ляпуноў, навучыцца жыць па-гаспадарску — патрэба часу. Выконваючы энергазберагаючыя мерапрыемствы, неабходна не пакідаць па-за ўвагай пытанне эканоміі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў у цэлым. Больш актыўна і вынікова павінны працаваць камісіі па кантролю за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, а таксама няштатныя інспектары па нагляду за эфектыўным выкарыстаннем рэсурсаў.

Дзейсна павінен функцыяніраваць механізм стымулявання работнікаў за эканомію рэсурсаў.

Рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 з’яўляецца асноўным накірункам дзейнасці органаў выканаўчай улады — ад  эфектыўнасці гэтай работы залежыць эканамічны дабрабыт раёна, якасць жыцця людзей.

Новостная рубрика: