С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Жанчынам — з павагай і замілаваннем

Вы здесь

10 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./.   Загадчыца Жыліцкай сельскай бібліятэкі-філіяла Таццяна Васількова ў ліку дэлегацыі жанчын Магілёўшчыны прысутнічала на ўрачыстым рэспубліканскім прыёме, прысвечаным  Дню жанчын, з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.

Такое права яна заслужыла самаадданай добрасумленнай працай, актыўным удзелам у грамадскім жыцці аграгарадка.

Т.М.Васількова падзялілася з намі ўражаннямі ад прыёму:

—  Такі давер — гэта вялікая адказнасць. Цяжка знайсці словы, каб выказаць свае пачуцці. Уся праграма нашага знаходжання ў Мінску была арганізавана на вышэйшым узроўні. Спачатку мы наведалі Нацыянальную школу прыгажосці, гандлёвы цэнтр “Сталіца”, дзе нас гасцінна сустракалі, а потым накіраваліся на цырымонію адкрыцця пасля рэканструкцыі Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Шмат прыемных уражанняў пакінула выступленне Прэзідэнта. Мы, жанчыны, пасля яго слоў адчулі яшчэ большую сваю значнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, у светлым будучым нашых дзяцей.

Урачысты прыём з нагоды святкавання Дня жанчын правёў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама П.М. Руднік. Кіраўшчыну прадстаўляла дырэктар СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Н.С.Прыбыш, якая прысвяціла педагагічнай працы больш 30 гадоў свайго жыцця:

— Для нас было арганізавана сапраўднае свята, на якім кожная жанчына адчувала сябе каралевай. І гэта пачуццё авалодала намі з першых хвілін, калі на лесвічных пляцоўках будынка аблвыканкама нас сустракалі прыгожыя пары ў бальным     адзенні, у зале гучалі скрыпка і віяланчэль, а маладыя лейтэнанты дарылі нам букеты кветак. Шмат цёплых слоў у адрас прысутных жанчын прагучала ад старшыні аблвыканкама П.М.Рудніка. У суправаджэнні ДАІ мы адчувалі сябе важнымі персонамі  падчас экскурсіі па гораду. Уразіў канцэрт, паказаны для нас у Палацы культуры вобласці. Рэхам адгукнуліся ў душы вершы і прыгожыя словы пра жанчын.

Новостная рубрика: