Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Колькі б ні мінула гадоў…

Вы здесь

Адзначыў свой  90-гадовы юбілей  ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар п.Скачок Дзмітрый Мікалаевіч Лук’янаў. Дзевяць дзесяцігоддзяў… Гэта даволі значны адрэзак часу, на працягу якога ў яго жыцці адбылося шмат розных падзей. Але можна з упэўненасцю сказаць, што Дзмітрый Мікалаевіч пражыў жыццё недарэмна: разам з іншымі савецкімі салдатамі змагаўся з ворагам, набліжаючы перамогу, са спадарожніцай жыцця Аляксандрай Васільеўнай пабудавалі прасторны дом, пасадзілі сад, выхавалі дачку і сына.

Нарадзіўся Д.М.Лук’янаў у в.Мазураўка. Яму, як і многім іншым юнакам таго часу, прыйшлося рана стаць дарослым, бо ў жыццё ўварвалася вайна: фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Запылалі гарады і вёскі Беларусі, фашысты чорнай страшэннай хмарай прасоўваліся на ўсход, усталёўваючы ўсюды свой крывавы “новы парадак”.
 
 
 Семнаццацігадовым юнаком Дзмітрый трапіў на фронт. Змагаўся з ворагам і яго бацька, але пры вызваленні Польшчы старэйшы Лук’янаў загінуў, там ён і пахаваны.
 Аб усіх ваенных аперацыях, у якіх давялося прымаць удзел Дзмітрыю Мікалаевічу, не раскажаш. У саставе пяхотнай брыгады ён вызваляў родную Беларусь, Польшчу. Перад вачамі ветэрана і сёння мільгаюць урыўкі баявых дзеянняў.
 …Пад Кёнігсбергам завязаўся жорсткі бой. Паўсюдна стракаталі кулямёты, чуліся аўтаматныя і вінтовачныя стрэлы. З траншэі ўзняўся камандзір і пракрычаў:”Наперад, на ворага!” Напад на немцаў быў раптоўны, імгненны: менавіта з таго боку яны не чакалі савецкіх салдат, якія не давалі магчымасці ім ачухацца, актыўна рушылі наперад.
 Страты салдат з абодвух бакоў былі значныя. Неўзабаве Дзмітрый Лук’- янаў адчуў востры боль у руцэ, з рукава пацякла кроў, у вушах зашумела. Сціснуўшы зубы, ён працягваў страляць. Праз пэўны час перад вачыма ўсё паплыло, баец страціў прытомнасць.
 Дзмітрый Мікалаевіч ачуняў толькі ў шпіталі: пацяклі доўгія месяцы лячэння. А калі ён зразумеў, што пасля кантузіі дарогі назад на фронт яму няма — настрой зусім сапсаваўся: яшчэ ішлі баі з фашыстамі, яго баявыя таварышы гналі ненавіснага ворага на захад, а ён вымушаны быў пакінуць строй.
 У гады ваеннага ліхалецця салдаты не думалі аб узнагародах, славе. Яны змагаліся за тое, каб адстаяць мір і спакой на роднай зямлі.
 Пасля лячэння ў шпіталі радавы Лук’янаў быў камісаваны па інваліднасці. Вярнуўшыся на Кіраўшчыну, ён не стаў адпачываць, а пайшоў у леспрамгас. Так і працаваў там усё жыццё слесарам. За старанную працу неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Бабруйскага леспрамгаса. Дзмітрый Мікалаевіч з ахвотай дзяліўся з маладымі работнікамі сакрэтамі свайго майстэрства, набытым багатым вопытам за доўгія гады працы.
 …Ішлі гады. Даўно ўжо на заслужаным адпачынку ветэран, але, нягледзячы на сталы ўзрост, не сядзіць склаўшы рукі. Ён самастойна ўпраўляецца па хатняй гаспадарцы, утрымлівае ў парадку двор. Не пакідаюць бацьку надоўга дачка Тамара і сын Міхаіл, вельмі часта наведваюцца ў родны дом, дапамагаюць, падтрымліваюць і клапоцяцца. За Лук’янавым замацаваны сацыяльны работнік, які таксама выконвае кола акрэсленых абавязкаў. Не падвялі дзядулю і чацвёра ўнукаў: сталі добрымі, дастойнымі людзьмі. Радуюць два праўнукі.
 Аб гэтым Дзмітрый Мікалаевіч колісь марыў разам са сваёй палавінкай Аляксандрай. Шкада толькі, што яна рана пайшла з жыцця, не паспела нарадавацца поспехам дзяцей і ўнукаў. Затое ён за іх абодвух зведаў любоў сваіх родных, іх клопат. Таму і ў гэтым сталым узросце застаецца бадзёрым, жыццялюбівым.
 Як і ў тыя далёкія пасляваенныя гады, калі пазнаёміўся з будучай жонкай. Аляксандра ў той час жыла ў Гарадцы, а ў Мазураўку наведвалася да сястры, якая выйшла туды замуж. Пасля першай сустрэчы дзяўчына запала ў сэрца маладому хлопцу: прыгожая, вясёлая, добрая, працавітая. Ён назіраў за яе хуткімі, дакладнымі рухамі, калі Аляксандра дапамагала сястры на агародзе. Дзмітрый у той час у суседзяў узводзіў агароджу. У хвіліны адпачынку хлопец падыходзіў да іх і заводзіў размову. Лук’янаў і сёння з замілаваннем у душы ўспамінае, як цікава было размаўляць з Аляксандрай. Любую тэму можна было абмеркаваць з дзяўчынай, толькі не магла яна ўзгадваць пра вайну: разам з іншымі мясцовымі хлопцамі і дзяўчатамі Аляксандра была саслана ў Германію: працавала там на непасільных работах. Пасля вызвалення савецкімі войскамі вярнулася дадому, дзе ў сям’і акрамя яе было яшчэ шасцёра дзяцей. Адразу ж пайшла працаваць у Гарадзецкае лясніцтва на падсочку, так да пенсіі і займалася зборам хваёвай смалы.
 У нашай размове Дзмітрый Мікалаевіч падкрэсліў, што вельмі задаволены тым, як дзяржава клапоціцца аб ветэранах вайны. Таксама падзякаваў рэдакцыі раённай газеты за тое, што ў ліку іншых сёлетніх ветэранаў-юбіляраў, аформіла яму бясплатную квартальную падпіску. Ён вельмі любіць чытаць “Кіравец”, з якога Дзмітрый Мікалаевіч даведваецца пра навіны, якія адбываюцца ў родным раёне. І радуецца за поспехі людзей, якія добрасумленна і адказна працуюць дзеля працвітання незалежнай Беларусі.
 Хочацца пажадаць юбіляру моцнага здароўя, сямейнай цеплыні, каб у яго светлым, дыхтоўным доме ніколі не было смутку і горычы, а на сэрцы было спакойна і радасна!

Таццяна БАРАДЗІНА.

Категория: