Адзначыў свой 90-гадовы юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар п.Скачок Дзмітрый Мікалаевіч Лук’янаў. Дзевяць дзесяцігоддзяў… Гэта даволі значны адрэзак часу, на працягу якога ў яго жыцці адбылося шмат розных падзей. Але можна з упэўненасцю сказаць, што Дзмітрый Мікалаевіч пражыў жыццё недарэмна: разам з іншымі савецкімі салдатамі змагаўся з ворагам, набліжаючы перамогу, са спадарожніцай жыцця Аляксандрай Васільеўнай пабудавалі прасторны дом, пасадзілі сад, выхавалі дачку і сына.
Нарадзіўся Д.М.Лук’янаў у в.Мазураўка. Яму, як і многім іншым юнакам таго часу, прыйшлося рана стаць дарослым, бо ў жыццё ўварвалася вайна: фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Запылалі гарады і вёскі Беларусі, фашысты чорнай страшэннай хмарай прасоўваліся на ўсход, усталёўваючы ўсюды свой крывавы “новы парадак”.